Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.2%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 36 minutes ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
🇸🇪Беларуская сям’я, якой пагражала дэпартацыя, атрымала палітычны прытулак у Швецыі
Сям’я ўдзельнічала ў пратэстах пасля выбараў 2020 года. У 2025-м ёй пагражала дэпартацыя, аднак пасля паўторнага разгляду справы Швецыя прызнала беларусаў палітычнымі ўцекачамі і выдала дазвол на пражыванне.
Дамагчыся перагляду справы дапамаглі Народная амбасада Беларусі ў Швецыі і юрыстка Сэсілія Экман.
🔗 Падрабязнасці – па спасылцы
📌 Адкрыць спасылку ў Беларусі
◾️Пахавалі беларускага добраахвотніка Віталя «Вітушку» Трыгубава
На пахаванні 30 кастрычніка прысутнічалі ягоныя родныя і пабрацімы. З меркаванняў бяспекі колькасць удзельнікаў цырымоніі давялося абмежаваць.
Віталь пахаваны на Нацыянальных вайсковых могілках Украіны.
🖼 «Мы мусім захаваць памяць пра тых людзей, якія загінулі як героі, і пры дапамозе мастацтва спрабаваць спыніць крыважэрных вар’ятаў»
У Варшаве адкрылася выстава «Беларусы з Украінай у сэрцы» – 21 праца мастакоў, створаная пасля пленэру каля лініі фронту ў 2015 годзе. Сярод экспанатаў – дзве карціны закатаванага ў турме Алеся Пушкіна.
🔗 Як мастацтва захоўвае памяць пра вайну і беларускіх добраахвотнікаў — чытайце больш у рэпартажы
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
😥Беларуска распавяла, што пасля падзення з вышыні на працы яе брату не выклікалі хуткую дапамогу. Ён памёр
Мужчына ўпаў з вышыні на прадпрыемстве ТАА «Карыё» 21 жніўня 2026 года. Замест таго, каб выклікаць хуткую, ейнага брата вывезлі на аўтавакзал і пакінулі там. Прыкладна праз 18 гадзінаў яна разам з мужам прыехала з Менску, але выратаваць брата ўжо не ўдалося.
Калі б хуткую дапамогу выклікалі адразу, у Мядзелі была магчымасць зрабіць камп'ютарную тамаграфію. Аднак пацярпелага павезлі ў Паставы, дзе ён упаў у кому. Праз адсутнасці КТ аперацыю праводзілі без адпаведнай дыягностыкі. Мужчына памёр, не прыходзячы ў прытомнасць.
Цяпер ягоная сястра шукае сведкаў і адваката, і намагаецца каб яе і іхную маці прызналі пацярпелымі, але Следчы Камітэт дае адпіскі.
edited
❗️Эдуард Пальчыс назваў сябе галоўным каардынатарам маршаў 2020 году
Ён заявіў, што быў каардынатарам пратэставага чата «ХАТА», у які ўваходзілі многія ўплывовыя беларускія блогеры:
«План сабрацца 9 жніўня на Стэле, планы першых васьмі маршаў, „План Перамогі“ і практычна кожны вялікі тэкст, які вы чыталі ў NEXTA, „Беларусь головного мозга“, МКБ і іншых медыя, — усё гэта было напісана мной або ў асноўным зыходзіла ад мяне. Як і шмат-шмат чаго іншага».
Пальчыс сказаў, што маршы 2020 года арганізоўваліся і каардынаваліся непасрэдна ў Менску, без удзелу замежных спецслужбаў, насуперак сцвярджэнням беларускай прапаганды.
Сваё маўчанне пасля вызвалення ён патлумачыў тым, што ў Беларусі заставаўся апошні ўдзельнік іх групы – былы следчы і IT-спецыяліст Яўген Юшкевіч, якога вывезлі з краіны толькі 16 верасня.
edited
🤦🏼 Прапаганда пахвалілася выратаваннем ката з Алэшак, але ў яго знайшліся сапраўдныя гаспадары
Дзяржаўныя медыя распавялі гісторыю пра рудую котку, якая нібыта знайшла новы дом у Беларусі. Ёй далі імя Міра, а забрала яе супрацоўніца газеты «Гомельская праўда».
Аднак пасля публікацыі ў Threads адгукнуліся сваякі гаспадыні жывёліны. Паводле жанчыны, котку насамрэч завуць Ева, і яна жыла ў Алэшках з бабуляй, якая загінула. Сусед жанчыны пагадзіўся вывезці жывёліну, а сям'я чакала, што з ёй звяжуцца ў Гомлі для перадачы коткі гаспадыні:
Яна — член нашай сям’і, і для нас вельмі важна знайсці яе, пераканацца, што з ёй усё добра, і вярнуць дадому. На пераносцы добра бачна яе імя і нумар тэлефона.
– піша аўтарка допісу.
💥Заснавальнік медцэнтру «Новы зрок» заявіў, што таемна наведаў Беларусь і застаўся незаўважаным для КДБ
Алег Каўрыгін сцвярджае, што нядаўна таемна пабываў у Менску «не парушаючы законы аніводнай краіны». Пра гэта ён расказаў у інтэрв’ю праекту «ТОК».
Паводле бізнесоўца, ён трапіў у Беларусь праз Кітай, Арменію і Расею, выкарыстаўшы адмысловы дакумент, які не правяраюць на мяжы. У Менску бізнесовец правёў некалькі дзён, карыстаўся чужым адзеннем і роварам, а тэлефоны захоўваў у адмысловых экранаваных чахлах.
Ён таксама заявіў, што зрабіў сэлфі каля будынку КДБ.
Пры гэтым Каўрыгін не раскрыў сапраўдную мэту паездкі.
У Беларусі Каўрыгіна завочна асудзілі на 12 гадоў зняволення. У сакавіку 2026 года Інтэрпол выключыў яго са сваёй базы вышуку, прызнаўшы справу палітычнай.
edited
😡 Расея выкарыстоўвае замірэнне ў Алэшках для ўмацавання пазіцыяў
Генштаб ЗСУ заявіў, што войскі РФ скарысталіся рэжымам спынення агню ў раёне Алэшак на Херсоншчыне для ратацыі падраздзяленняў, умацавання пазіцый і папаўнення боепрыпасаў.
Паводле ўкраінскага боку, таксама расейцы пашырылі сродкі супрацьдзеяння дронам на дарогах і наладзілі дадатковую лагістыку. Украінскія сілы, паводле Генштабу, выконвалі дамоўленасці і захоўвалі рэжым цішыні.
Замірэнне для правядзення гуманітарнай аперацыі дзейнічала з 27 кастрычніка да 1 лістапада.
😥 171 палітвязень – у асаблівай рызыцы. Некаторыя могуць не дачакацца вызвалення
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», зараз вядома як мінімум пра 171 палітвязня, які знаходзіцца за кратамі ў асабліва цяжкім становішчы. Для 32 з іх праваабаронцы вылучаюць статус найбольш тэрміновых выпадкаў.
Сярод іх – людзі з анкалогіяй, інваліднасцю, эпілепсіяй, а таксама тыя, хто страціў зрок або знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі.
Каго праваабаронцы лічаць найбольш уразлівымі і чаму менавіта гэтыя людзі патрабуюць тэрміновай дапамогі – чытайце на сайце «Белсату».
Гэтая спасылка працуе з Беларусі
🇵🇱 Польскія ўлады хочуць зрабіць атрыманне грамадзянства больш складаным
Сярод прапанаваных зменаў – павышэнне патрабаванняў да ведання польскай мовы з B1 да B2, падаўжэнне мінімальнага тэрміну пражывання ў краіне, а таксама ўвядзенне экзамену на грамадзянства.
Таксама разглядаецца магчымасць ануляваць грамадзянства, калі высветліцца, што яно было атрымана на падставе ілжывых звестак або падробленых дакументаў.
edited
😨 Бізнэс-джэт разбіўся каля рэзідэнцыі Трампа. Загінулі дзевяць чалавек
Прыватны самалёт Learjet 60 пацярпеў катастрофу ў жылым раёне штату Флорыда прыкладна за 14 кіламетраў ад рэзідэнцыі Доналда Трампа Мар-а-Лага, піша BBC.
Усе дзевяць чалавек, якія былі на борце, загінулі. Самалёт накіроўваўся з Осціна ў Тэхасе на Багамскія астравы.
На кадрах з месца трагедыі відаць варонку на дарозе, пажар і абломкі паветранага судна, раскіданыя па наваколлі.
Расследаваннем прычын катастрофы займаецца амерыканская Нацыянальная рада па бяспецы на транспарце. Міністр транспарту ЗША Шон Дафі назваў здарэнне «жудаснай трагедыяй».
🏒 Кіеў выступіў супраць вяртання расейцаў на ЧС па хакеі
Міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга рэзка раскрытыкаваў рашэнне аб вяртанні расейскіх зборных на міжнародныя хакейныя турніры:
«Дазваляючы расейскаму хакею вярнуцца на лёд, CAS афарбоўвае лёд украінскай крывёю.
Расея не спыніла вайны. Яна не перастала забіваць украінцаў. Яна не спыніла сваіх бязлітасных атакаў на нашыя гарады. Дык што менавіта змянілася, каб апраўдаць вяртанне яе нацыянальных хакейных зборных на міжнародныя спаборніцтвы?»
edited
🔥 Ужо ў пяты раз: ЗСУ атакавалі нафтатранспартны вузел «Самара»
Украінскі бок паведамляе пра чарговы ўдар па ЛВДС «Самара» у Самарскай вобласці – адным з найбуйнейшых нафтатранспартных вузлоў Еўропы. Аб'ект мае 71 рэзервуар агульнай ёмістасцю больш за 1,6 млн кубаметраў.
Таксама выбухі прагучалі ў акупаваных Данецку, Луганску і ў раёне Мелітопаля.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 На могілках Варшавы і Вільні пахавана нямала беларускіх дзеячаў палітыкі, навукі і мастацтва
Расказваем, да каго «пайсці ў госці» на Дзяды.
🔸 «Часам хочацца залезці пад коўдру і тыдзень адтуль не вылазіць. Але даводзіцца браць сябе ў рукі»
301 дзень у СІЗА стаў для валанцёркі фонду «Краіна для жыцця» Таццяны Астроўскай суворым выпрабаваннем, аднак цяжкасці ў ейным жыцці не скончыліся і пасля пераезду ў Варшаву.
🔸 Гэты амерыканец – фанат лукашэнкаўскай «моцнай рукі». Хто ён – новы кумір прапаганды?
У Менск Кліфард Кіракаф прыехаў на запрашэнне Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, якую ўзначальвае Алег Гайдукевіч.
#штопачытаць
🎵 Трохі беларускага музычнага рэлаксу вам на добры сон
Дуэт «mnogolun + Applepicker» выканаў у студыі нашай «Калыханкі для дарослых» свой трэк пад назваю «Ci ŭ bok?»
Ацэньваем 🤌
💥 #галоўнае за 1 лістапада
✔️«Чалавек года Віцебшчыны-2018» апынуўся ў СІЗА за карупцыю
✔️«Кіберпартызаны» і групоўка «Silent Crew» узламалі базы дадзеных расейскага «Росстата»
✔️Гэты амерыканец – фанат лукашэнкаўскай «моцнай рукі». Хто ён – новы кумір прапаганды?
✔️Нягледзячы на незадаволенасць Трампа, ЗСУ зладзілі атаку на чарговы расейскі НПЗ
✔️Дакументальны фільм пра рэпрэсіі ў Беларусі ўганараваны на вядомым фестывалі DOK Leipzig
✔️У бельгійскім Антвэрпэне невядомы сарваў набажэнства ў беларускай уніяцкай царкве
✔️На могілках Варшавы і Вільні пахавана нямала беларускіх дзеячаў палітыкі, навукі і мастацтва. Расказваем, да каго «пайсці ў госці» на Дзяды
✔️Адзін з найбуйнейшых банкаў Аргентыны блакуе рахункі эмігрантам з постсавецкай прасторы. Беларусаў таксама зачапіла
✔️«Ну трохі выпіў». Новы ўікэнд – новая пагоня са стралянінаю за п'яным кіроўцам
✔️Хуткая дапамога «падбіла» трамвай у сталічнай Серабранцы. Той развярнула амаль на 90 градусаў
✔️Фотафакт: беларускія «Дзяды» на «Вайсковых Павонзках» у Варшаве
✔️Нямецкія зумеры патрабуюць таннейшага жыцця і не хочуць у войска. Свае пратэсты яны аб'ядналі з Гэлаўінам
#рэпрэсіі:
▫️Праваабаронца Леанід Судаленка паказаў свой адказ з Генпракуратуры РБ, дзе тлумачыцца, за што яго завочна пакаралі новым тэрмінам
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
🔍 «Наша Ніва»: некалькі дзён таму быў затрыманы дэпутат Віцебскага аблсавету
Папярэдне, Дзмітрыю Калягу выставілі абвінавачванні ў карупцыі. Мужчыну 50 гадоў, а ў 2018-м ён прызнаваўся «Чалавекам года Віцебшчыны».
✅ Што яшчэ вядома пра чыноўніка?
🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі
Модныя брэнды, трымайцеся! «Камволь» мае кашаміравыя планы
☝🏻Як стратнае прадпрыемства збіраецца ў шматкі парваць сусветны рынак прэміяльных палітонаў, раскажа Аляксандр Кныровіч у новым выданні праграмы «Атма$фера».
Таксама ў выданні глядзіце, ці зможа Расея пазбавіць Беларусь мільярда долараў на малочным экспарце, каму пагражаюць адключаць газ і электрычнасць за даўгі, пагаворым і пра выдаткі на сямейную палітыку і амністыю для жанчын.
▶️ https://youtu.be/M0UH6dfhyFg
☝️У бельгійскім Антвэрпэне невядомы сарваў набажэнства ў беларускай уніяцкай царкве
Пра скасаванне традыцыйнага нядзельнага набажэнства ў храме Найсвяцейшага Сэрца Ісуса паведаміў святар Іван Майсейчык.
Як піша выданне VRT, каля ўваходу ў царкву хтосьці пакінуў каністру з бензінам, да якой была прымацаваная піратэхніка. У сувязі з інцыдэнтам паліцыя затрымала аднаго чалавека, цяпер правяраецца ягоная датычнасць да сітуацыі.