✝️ Упершыню з 1990-х каталікам па ўсёй Беларусі не дазволілі памаліцца на месцах савецкіх рэпрэсіяў 2 лістапада ўлады забаранілі вернікам правесці традыцыйнае набажэнства ў Гомлі ля месца масавых пахаванняў ахвяраў НКВД. Гомель заставаўся апошнім горадам, дзе захоўвалася такая традыцыя. У Курапатах падобныя малітвы забаранілі яшчэ ў 2023 годзе.