⛓ З палітзняволеным журналістам Дзянісам Івашыным ужо 20 дзён няма сувязі Ягоная жонка Вольга мяркуе, што мужа маглі зноў змясціць у штрафны ізалятар (ШІЗА). Сям’я не атрымлівае лістоў і не дачакалася запланаванага на 23 кастрычніка тэлефанавання. Івашын адбывае 13 гадоў і 1 месяц зняволення. Раней у магілёўскай калоніі №15 яго, паводле сведчанняў былых вязняў, збівалі і неаднаразова каралі ШІЗА. #Рэпрэсіі