💥 #галоўнае за 2 лістапада ✔️ЗСУ пяты раз атакавалі адзін з найбуйнейшых нафтавых вузлоў Расеі – ЛВДС «Самара» ✔️Кіеў раскрытыкаваў рашэнне вярнуць расейскія хакейныя зборныя на міжнародныя турніры ✔️Бізнэс-джэт разбіўся каля рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе. Загінулі дзевяць чалавек ✔️Расея скарысталася гуманітарным перамір'ем ва ўкраінскіх Алэшках, каб умацаваць свае пазіцыі ✔️Заснавальнік медцэнтру «Новы зрок» заявіў, што таемна наведаў Беларусь, дзе яго не заўважылі спецслужбы ✔️Эдуард Пальчыс назваў сябе галоўным каардынатарам пратэстаў 2020 года і заявіў, што яны арганізоўваліся без замежных спецслужбаў ✔️Беларусу стала кепска пасля падзення з вышыні на працы. Замест хуткай дапамогі яго вывезлі на аўтавакзал. Мужчына памёр ✔️У Варшаве адкрылі выставу «Беларусы з Украінай у сэрцы». Сярод экспанатаў – працы закатаванага ў турме Алеся Пушкіна ✔️Беларускага добраахвотніка Віталя «Вітушку» Трыгубава пахавалі на Нацыянальных вайсковых могілках Украіны ✔️Беларуская сямʼя, якой пагражала дэпартацыя, атрымала палітычны прытулак у Швецыі ✔️У Беларусі ліквідуюць Евангелічна-лютэранскую царкву, зарэгістраваную ў Бабруйску ✔️Віктар Бабарыка не верыць у паўтарэнне рэвалюцыі 2020 года і заклікае апазіцыю засяродзіцца на дапамозе людзям ✔️З 4 лістапада ў Беларусі зноў падаражэюць бензін і дызель – на адну капейку за літр ✔️Брытанскі флот за 17 дзён перахапіў і адсочваў тры расейскія караблі, у тым ліку разведвальны «Віктар Лявонаў» ✔️BELPOL: беларускі МЗКЦ выконвае 15 расейскіх дзяржаўных абаронных замоваў, пастаўляючы шасі для вайсковай тэхнікі ✔️ Расея афіцыйна выйшла з Еўрапейскай канвенцыі супраць катаванняў ✔️Расейскія дроны рэкордныя 24 разы заляталі ў Беларусь за кастрычнік ✔️Упершыню з 1990-х каталікам па ўсёй Беларусі не дазволілі памаліцца на месцах савецкіх рэпрэсіяў #рэпрэсіі: ▫️171 палітвязень у Беларусі знаходзіцца ў асаблівай рызыцы. 32 з іх патрабуюць тэрміновай дапамогі ▫️З палітзняволеным журналістам Дзянісам Івашыным няма сувязі ўжо 20 дзён. Сямʼя мяркуе, што яго маглі змясціць у ШІЗА ▫️У Беларусі працягваецца пераслед фігурантаў «справы Гаюна» – праваабаронцы пацвердзілі ўжо 240 асуджаных