🇬🇧 Брытанія перахапіла расейскі разведвальны карабель і ваенныя судны ў Ла-Маншы Брытанскі флот за 17 дзён перахапіў і адсочваў тры расейскія караблі каля сваіх берагоў: фрэгат «Неустрашимый» і дэсантны карабель «Александр Шабалин», якія суправаджалі грузавыя судны праз Ла-Манш, а таксама разведвальны карабель «Віктар Лявонаў», які сачыў за вучэннямі NATO каля Шатландыі.