«Вясна»: па «справе Гаюна» пацверджана 240 асуджаных Рэальная колькасць фігурантаў значна большая, затрыманні працягваюцца па ўсёй Беларусі – кажуць праваабаронцы. Усяго з пачатку года ў «спіс экстрэмістаў» дадалі каля 550 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Большасць атрымлівае «хатнюю хімію», але ёсць і выпадкі пазбаўлення волі. «Справа Гаюна» — пераслед беларусаў, якіх улады абвінавачваюць у перадачы інфармацыі пра перамяшчэнне расейскіх войскаў і вайсковай тэхнікі ў Беларусі праз маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн».