Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.2%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 55 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

☝️Сірыйскі інвестар абяцаў адрадзіць сельскую гаспадарку, цяпер маёмасць прадаюць з аўкцыёну На Браслаўшчыне маёмасць кампаніі "Экзіта прайм", з сірыйцам у заснавальніках, выставілі на аўкцыён 30 аб'ектаў на суму паўмільёна рублёў. Гэта кароўнікі, цялятнікі, майстэрні, склады, а таксама 12 жылых дамоў і кватэр, сельскі клуб, ФАП і дзіцячы сад. Самы танны жылы дом у вёсцы Карасіна ацанілі ўсяго ў 1400 рублёў. Кампанію заснавалі мянчук Мікалай Сопін і грамадзянін Сірыі Гайсам Сэтахі ў 2022 годзе. Адрадзіць выкупленыя фермы не ўдалося: ужо ў 2024 годзе з'явіліся паведамленні аб адсутнасці працы і нізкіх заробках. Суд прызнаў кампанію банкрутам. У 2025 годзе Гайсам Сэтахі атрымаў беларускае грамадзянства. Цяпер маёмасць кампаніі, якая павінна была ратаваць сельскую гаспадарку Браслаўшчыны, распрадаюць па частках. 🤷

Views over time

05001K1.5K2K2 Nov 17:5611 Nov 21:461.6K2 Nov 17:56: 0 views11 Nov 21:46: 1,630 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
2 Nov 2026, 17:560
11 Nov 2026, 21:461.6K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.