Расея афіцыйна выйшла з Еўрапейскай канвенцыі супраць катаванняў Закон аб дэнансацыі Канвенцыі Пуцін падпісаў 29 верасня 2025 года, а 30 кастрычніка Масква афіцыйна паведаміла Савету Еўропы пра сваё рашэнне. Канвенцыя дазваляла Еўрапейскаму камітэту па перадухіленні катаванняў праводзіць незалежныя інспекцыі турмаў і іншых месцаў зняволення. Цяпер гэты механізм больш не будзе дзейнічаць на тэрыторыі Расеі. Расея далучылася да дакументу ў 1998 годзе.