Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.1%1.6K avg views
Posting37.0/daylast 15 minutes ago
Reactions per 1K views14.7❤ 🤬 😢
🚗 Эвакуатар у Беларусі падаражэў амаль удвая
Цяпер буксаванне аўта з дастаўкай на штрафную стаянку каштуе 200 рублёў замест 105, пішуць дзяржаўныя медыя. Калі аўта перамяшчаюць без дастаўкі на ахоўную стаянку, паслуга абыдзецца ў 120 рублёў замест 75.
Падаражэлі і содні захоўвання машыны на штрафной стаянцы – з 9 да 16 рублёў.
edited
💭«Адэпты ідэалогіі асабістага выжывання». Статкевіч рэзка раскрытыкаваў зварот былых беларускіх палітвязняў
На думку былога палітвязня, аўтары адкрытага ліста ад імя беларускіх палітвязняў да еўрапейскіх лідараў фактычна прапануюць Еўропе стаць «пакупнікамі» ў гандлі палітвязнямі, які вядзе рэжым Лукашэнкі.
У сваім допісе найбольш жорстка Статкевіч ацаніў лозунг «Няма нічога больш каштоўнага за чалавечае жыццё», кажучы, што з гэтым хаваецца іншы прынцып: «Няма нічога больш каштоўнага за маё жыццё».
Ён называе імкненне выжыць любой цаной апорай рэпрэсіўных рэжымаў:
«Адэпты такой ідэалогіі складаюць апору любога рэпрэсіўнага рэжыму, бо дзеля ўласнага дабрабыту і самазахавання яны гатовыя на парушэнне любых нормаў чалавечай маралі»
А тэзы пра другаснасць палітычных мэтаў перад гуманітарнымі, на яго думку, дыскрэдытуюць барацьбу за свабоду:
Я ўпэўнены, што менавіта распаўсюд гэтай тэзы з'яўляецца адной з галоўных задач сапраўдных аўтараў звароту, што не здымае адказнасці з астатніх, якія далучыліся з-за "гуманных мэтаў" і "паважанай" кампаніі.
Абясцэніць пакуты і ахвяры змагароў за свабоду Беларусі, свабоду і незалежнасць Украіны, свабоду ўсіх паняволеных краін свету ва ўсе часы, дыскрэдытаваць гэтыя каштоўнасці, зменшыць колькасць іх прыхільнікаў - вось сапраўдная мэта сапраўдных аўтараў звароту, які абражае мяне асабіста, а таксама вялікую колькасць вельмі годных людзей. Як жывых, так і мёртвых.
🔗 Больш падрабязны разбор чытайце тут
📌Адкрыць спасылку ў Беларусі
❗️У Вілейскім раёне ў жахлівым ДТЗ загінулі трое чалавек
Лабавое сутыкненне адбылася ўчора на трасе Р28 Менск – Маладзечна – Нарач каля аграгарадка Любань каля 20:40
18-гадовая дзяўчына без правоў кіравала Volkswagen Polo, не справілася з кіраваннем і выехала на сустрэчную паласу, дзе сутыкнулася з Mitsubishi Outlander.
Кіроўца Volkswagen і двое яе пасажыраў, якім было па 19 і 20 гадоў загінулі на месцы. 33-гадовага кіроўцу пазадарожніка шпіталізавалі з траўмамі.
edited
🎃 У Кобрыне гарбузы пагражаюць духоўным традыцыям
Кобрынскі райвыканкам папярэдзіў кіраўнікоў установаў, напярэдадні Гэлаўіну лепш устрымацца ад тэматычных мерапрыемстваў, не ставіць гарбузы, не вешаць павуцінне і маскі на дзверы, а заадно прыбраць рэкламу свята з сацсетак.
Паводле чыноўнікаў, Гэлаўін звязаны з «цёмнымі сіламі», прапагандуе агрэсію і асацыяльныя паводзіны ды супярэчыць духоўным традыцыям беларускага народа. 🤦
Upd. Арыгінальны пост у Трэдсе быў выдалены, але інтэрнэт усё помніць.
📌 «У спешцы рабілі». Былыя палітвязні растлумачылі, як з’явіўся ліст да еўрапейскіх дыпламатаў
Зварот былых палітвязняў, які выклікаў дыскусію ў беларускім асяроддзі, рыхтаваўся літаральна за некалькі дзён.
Паводле Насты Лойкі, яго пісалі ў спешцы перад важнымі міжнароднымі сустрэчамі, а галоўнай мэтай было адно – зрабіць тэму вызвалення палітвязняў прыярытэтнай для еўрапейскіх дыпламатаў:
«Мы можам філасофскі пашыраць кожную фразу з гэтага звароту, але ідэя ў нас была вельмі простая. Мы хочам, каб як мага хутчэй людзі апынуліся на свабодзе, а іншым людзям, якія зараз у Беларусі, не пагражалі новыя затрыманні. Шырэй за гэта я прапаную не глядзець. Нашая ідэя была ў тым, каб актывізаваць гэтую праблему. І не варта гэта трактаваць настолькі шырока».
❤️ 🇮🇪 «Спачатку табе кажуць, што твая мова не мае значэння. Потым – што твая гісторыя не мае значэння. І нарэшце – што твая краіна не мае значэння»
З такой заявай Святлана Ціханоўская выступіла ў Дубліне на канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнай ідэнтычнасці Беларусі і Ірландыі.
Паводле яе, сёння беларускія ўлады праводзяць палітыку русіфікацыі, спрабуючы выціснуць беларускую мову, культуру і гістарычную памяць. Але, нягледзячы на цэнзуру і рэпрэсіі, беларусы працягваюць захоўваць сваю ідэнтычнасць.
«Так званы «рускі свет» пабудаваны на ідэі, нібыта Беларусь і Украіна – гэта проста працяг Расеі. Але Беларусь – гэта не Расея».
Прама цяпер ідзе сустрэча Святланы Ціханоўскай з прэм’ер-міністрам Ірландыі Міхалам О’Марцінам.
🤬 Больш за 3500 украінскіх дзяцей і прымусовая праца. Што ЗША пішуць пра Беларусь у новым дакладзе
Дзярждэпартамент ЗША пакінуў Беларусь у найгоршай катэгорыі краін па барацьбе з гандлем людзьмі. У дакладзе гаворыцца пра прымусовую працу ў ЛПП і калоніях, а таксама пра перавозку ў Беларусь больш як 3500 украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.
Пры гэтым беларускія ўлады ўпершыню за пяць гадоў дамагліся абвінаваўчага прысуду ў справе аб гандлі людзьмі, але гэтага не хапіла для паляпшэння ацэнкі.
Што яшчэ змянілася ў дакладзе і якія прэтэнзіі ЗША выказваюць афіцыйнаму Менску – чытайце на сайце «Белсату».
🔗️️️️️️ А гэтая спасылка адкрыецца з Беларусі
edited
🔥 Удар па расейскім «Азоце»: пасля атакі загарэлася ўстаноўка па вытворчасці аміяку
ЗСУ нанеслі ўдар па хімічным заводзе «Азот» у Навамаскоўску Тульскай вобласці. Прадпрыемства выпускае аміячную сялітру, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці выбуховых рэчываў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на заводзе гарыць устаноўка па вытворчасці аміяку «Ам-70».
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 Анджэй Пачобут абвясціў, што ў снежні вернецца жыць у Беларусь
«Такое рашэнне было з самага пачатку. Я ўвесь час пра гэта кажу. У снежні вяртаюся ў Беларусь».
🔸 Беларусь рыхтуе пагадненне з расейскім «Расатамам» аб будаўніцтве трэцяга энергаблоку БелАЭС
Паводле міністра энергетыкі Дзяніса Мароза, дакумент амаль гатовы да падпісання.
🔸 Ініцыятыва MALDZIS купіла ў Ізраілі карціну мастака з Гомля Міхаіла Кікоіна
Карціна «Партрэт жанчыны» датуецца 1918–1920 гадамі.
#штопачытаць
🎆 Светлавое шоў у Батанічным садзе
Але не ў Менскім, а Варшаўскага ўніверсітэту. З надыходам цёмнай пары года Еўрапейскія гарады пачынаюць ўпрыгожвацца светлавымі ілюмінацыямі. 🎇
🤷♂️ Беларускі альфонс развёў на грошы расейскую каханку
Жанаты, 50-гадовы беларускі грамадзянін пазнаёміўся з 49-гадовай жыхаркай Волагды, назваўся бізнесоўцам і нават на некаторы час пераехаў да каханкі жыць. Пазней пажаліўся на «праблемы ў бізнесе», пазычыў суму, роўную 86 тысячам беларускіх рублёў і з'ехаў у Менск. Калі валагодская каханка зразумела, што яны падманулі, звярнулася ў міліцыю.
Калі менчука затрымалі, выявілася, што ён нідзе не працаваў 20 гадоў і жыў за кошт яшчэ адной жанчыны, якой казаў, што працуе ў «спецслужбах». Распачатая крымінальная справа, каханцу пагражае тэрмін за махлярства. ☝️
edited
☝️Святлана Ціханоўская пракаментавала ліст экс-палітвязняў
Яна падтрымала патрабаванні, аднак мяркуе, што дамагчыся некалькіх хваляў выхаду людзей на волю было б немагчыма без ціску на ўлады. Так дэмакратычная лідарка пракаментавала ліст былымі палітычнымі зняволенымі з заклікам да краінаў Еўропы заняць праактыўную пазіцыю па беларускім пытанні і дамагчыся спынення рэпрэсіяў у Беларусі.
«Я з вялікай павагай стаўлюся да ўсіх былых палітвязняў – і тых, хто падпісаў ліст, і тых, хто выказвае сумневы, – кажа Ціханоўская. – І я сама падпісала б яго, бо падзяляю ваш боль, і выказаныя патрабаванні – вызваліць людзей, спыніць рэпрэсіі, каб усе маглі вярнуцца дадому.
Лідарка АПК дадала, што тэма палітвязняў, неабходнасці спынення рэпрэсій, дэмакратызацыі Беларусі «павінна нас усіх абʼядноўваць», а спрэчкі дапамагаюць уладам і прыводзяць да расколу супольнасці. Больш чытайце па спасылцы. 👈
💥 #галоўнае за 27 кастрычніка
✔️ Латвійская пракуратура падазрае беларускіх памежнікаў у тым, што яны прымушаюць мігрантаў ламаць памежную інфраструктуру пад пагрозамі гвалту і катаванняў
✔️ Беларусь рыхтуе пагадненне з «Расатамам» пра трэці энергаблок БелАЭС
✔️ Анджэй Пачобут заявіў, што ў снежні вернецца жыць у Беларусь, дзе яму фактычна забаранілі карыстацца мабільнай сувяззю
✔️ Двух беларусаў і ўкраінца падазраюць у дыверсіі каля румынскага абароннага прадпрыемства
✔️ Расейская атака на Кіеў забрала жыццё чалавека, яшчэ прынамсі дзесяць атрымалі раненні
✔️ На праваслаўным фестывалі ў Менску збіралі грошы на «Дапамогу Данбасу» і прапаноўвалі пісаць лісты расейскім вайскоўцам
✔️ Ініцыятыва MALDZIS набыла ў Ізраілі карціну Міхаіла Кікоіна, якую плануюць перадаць у Музей гісторыі Гомля
#рэпрэсіі:
▫️ Трох беларусаў па «справе BYPOL» асудзілі на 17, 21 і 25 гадоў калоніі
▫️Dissidentby выпусціў гульню «1 з 100 000», у якой можна пражыць жыццё беларуса ва ўмовах рэпрэсіяў
▫️ «Наша Ніва»: прынамсі аднога лукашыста асудзілі на 10 содняў за каментары пад «экстрэмісцкімі» допісамі
🌳🚗 Гэта беларуская сям'я абʼехала ўсю Беларусь
Годны прыклад для натхнення!
🐻 "Мядзьведзі пайшлі спаць і да вясны просяць не турбаваць'
Ад кастрычніка яны ўжо не выходзяць на вулічныя прагулкі. У Гарадзенскім заапарку ўсе рыхтуюцца да зімы. ☝️
edited
🤷 "Вялікі святар" адзначыў свята "шырока" і з удзелам чыноўнікаў
Так 5-годдзе кіравання Менска-Магілёўскай архідыяцэзіяй святкаваў Юзаф Станеўскі. Паводле «Хрысціянскай візіі», упершыню такое свята ў беларускім Касцёле адзначалі гэтак шырока і ўрачыста.
Мітрапаліт падыходзіў да алтара пад спеў хору Ecce sacerdos magnus ― «Вось вялікі святар». Таксама ўпершыню на такой урачыстасці было настолькі шырокае прадстаўніцтва дзяржаўных чыноўнікаў.
Сам юбіляр заявіў : «Дзяржава і Касцёл ― гэта сям'я сем'яў»,
Чыноўнікі ў адказ падарылі Станеўскаму прапагандысцкую кнігу «Наш прэзідэнт». ☝️
☝️ Так выглядае тарнада ў Анталліі: загінулі чатыры чалавекі
Смерч наляцеў на будаўнічую пляцоўку ў раёне Кепез, перакуліў вялізны кран, раскідаў усё вакол і разбурыў працоўныя вагончыкі. Загінулі чатыры чалавекі, яшчэ адзін паранены.
«Мы сутыкаемся з незвычайнай прыроднай з'явай: у іншай частцы горада не было ніякіх паведамленняў аб тарнада», – заявіў губернатар Хулусі Шахін.
Рэгіён накрылі ліўні і штармавы вецер. Па прагнозе сіноптыкаў, дажджы спыняцца толькі ў пятніцу, але ўжо ў суботу пачнуцца зноў. ☝️
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Бацькі паведамляюць пра кішачныя інфекцыі ў дзяцей у Берасці ды іншых гарадах Беларусі. Што вядома пра сітуацыю?
🔻Ці Еўразвяз уключыцца ў вызваленне палітвязняў і якім чынам? Дыскусія «за» і «супраць» з нагоды ліста былых палітвязняў у краіны ЕЗ
Таксама пагаворым пра планы пашырэння БелАЭС і будаўніцтва яшчэ адной атамнай станцыі, званкі еўрапейскіх лідараў Пуціну, заробкі для працоўных мігрантаў, вяртанне Пачобута ў Беларусь. Даведаемся пра што казалі на Кангрэсе Рады Еўропы ды міжнародным форуме, прысвечаным эканоміцы і бяспецы.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://youtube.com/live/YNW_QokLaJk
😳 «Калі глядзець на статыстыку, то нам патрэбна завозіць па 70 тысяч чалавек у год, штогод»
Такія лічбы агучыў Леў Львоўскі, акадэмічны дырэктар BEROC.
Улады цяпер шукаюць іх у Таджыкістане, але Беларусь прайграе канкурэнцыю за працоўныя рукі іншым краінам.
🔗 Чаму людзі з’язджаюць, а замяніць іх няма кім? Чытайце ў меркаванне эксперта па спасылцы
✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
💔 «Нешта ў вока трапіла...»
Проста паслухайце гэтую мілату 🥹