☝️Святлана Ціханоўская пракаментавала ліст экс-палітвязняў Яна падтрымала патрабаванні, аднак мяркуе, што дамагчыся некалькіх хваляў выхаду людзей на волю было б немагчыма без ціску на ўлады. Так дэмакратычная лідарка пракаментавала ліст былымі палітычнымі зняволенымі з заклікам да краінаў Еўропы заняць праактыўную пазіцыю па беларускім пытанні і дамагчыся спынення рэпрэсіяў у Беларусі. «Я з вялікай павагай стаўлюся да ўсіх былых палітвязняў – і тых, хто падпісаў ліст, і тых, хто выказвае сумневы, – кажа Ціханоўская. – І я сама падпісала б яго, бо падзяляю ваш боль, і выказаныя патрабаванні – вызваліць людзей, спыніць рэпрэсіі, каб усе маглі вярнуцца дадому. Лідарка АПК дадала, што тэма палітвязняў, неабходнасці спынення рэпрэсій, дэмакратызацыі Беларусі «павінна нас усіх абʼядноўваць», а спрэчкі дапамагаюць уладам і прыводзяць да расколу супольнасці. Больш чытайце па спасылцы. 👈