🚗 Эвакуатар у Беларусі падаражэў амаль удвая Цяпер буксаванне аўта з дастаўкай на штрафную стаянку каштуе 200 рублёў замест 105, пішуць дзяржаўныя медыя. Калі аўта перамяшчаюць без дастаўкі на ахоўную стаянку, паслуга абыдзецца ў 120 рублёў замест 75. Падаражэлі і содні захоўвання машыны на штрафной стаянцы – з 9 да 16 рублёў.