💭«Адэпты ідэалогіі асабістага выжывання». Статкевіч рэзка раскрытыкаваў зварот былых беларускіх палітвязняў На думку былога палітвязня, аўтары адкрытага ліста ад імя беларускіх палітвязняў да еўрапейскіх лідараў фактычна прапануюць Еўропе стаць «пакупнікамі» ў гандлі палітвязнямі, які вядзе рэжым Лукашэнкі. У сваім допісе найбольш жорстка Статкевіч ацаніў лозунг «Няма нічога больш каштоўнага за чалавечае жыццё», кажучы, што з гэтым хаваецца іншы прынцып: «Няма нічога больш каштоўнага за маё жыццё». Ён называе імкненне выжыць любой цаной апорай рэпрэсіўных рэжымаў: «Адэпты такой ідэалогіі складаюць апору любога рэпрэсіўнага рэжыму, бо дзеля ўласнага дабрабыту і самазахавання яны гатовыя на парушэнне любых нормаў чалавечай маралі» А тэзы пра другаснасць палітычных мэтаў перад гуманітарнымі, на яго думку, дыскрэдытуюць барацьбу за свабоду: Я ўпэўнены, што менавіта распаўсюд гэтай тэзы з'яўляецца адной з галоўных задач сапраўдных аўтараў звароту, што не здымае адказнасці з астатніх, якія далучыліся з-за "гуманных мэтаў" і "паважанай" кампаніі. Абясцэніць пакуты і ахвяры змагароў за свабоду Беларусі, свабоду і незалежнасць Украіны, свабоду ўсіх паняволеных краін свету ва ўсе часы, дыскрэдытаваць гэтыя каштоўнасці, зменшыць колькасць іх прыхільнікаў - вось сапраўдная мэта сапраўдных аўтараў звароту, які абражае мяне асабіста, а таксама вялікую колькасць вельмі годных людзей. Як жывых, так і мёртвых. 🔗 Больш падрабязны разбор чытайце тут 📌Адкрыць спасылку ў Беларусі