💥 #галоўнае за 27 кастрычніка ✔️ Латвійская пракуратура падазрае беларускіх памежнікаў у тым, што яны прымушаюць мігрантаў ламаць памежную інфраструктуру пад пагрозамі гвалту і катаванняў ✔️ Беларусь рыхтуе пагадненне з «Расатамам» пра трэці энергаблок БелАЭС ✔️ Анджэй Пачобут заявіў, што ў снежні вернецца жыць у Беларусь, дзе яму фактычна забаранілі карыстацца мабільнай сувяззю ✔️ Двух беларусаў і ўкраінца падазраюць у дыверсіі каля румынскага абароннага прадпрыемства ✔️ Расейская атака на Кіеў забрала жыццё чалавека, яшчэ прынамсі дзесяць атрымалі раненні ✔️ На праваслаўным фестывалі ў Менску збіралі грошы на «Дапамогу Данбасу» і прапаноўвалі пісаць лісты расейскім вайскоўцам ✔️ Ініцыятыва MALDZIS набыла ў Ізраілі карціну Міхаіла Кікоіна, якую плануюць перадаць у Музей гісторыі Гомля #рэпрэсіі: ▫️ Трох беларусаў па «справе BYPOL» асудзілі на 17, 21 і 25 гадоў калоніі ▫️Dissidentby выпусціў гульню «1 з 100 000», у якой можна пражыць жыццё беларуса ва ўмовах рэпрэсіяў ▫️ «Наша Ніва»: прынамсі аднога лукашыста асудзілі на 10 содняў за каментары пад «экстрэмісцкімі» допісамі