🎃 У Кобрыне гарбузы пагражаюць духоўным традыцыям Кобрынскі райвыканкам папярэдзіў кіраўнікоў установаў, напярэдадні Гэлаўіну лепш устрымацца ад тэматычных мерапрыемстваў, не ставіць гарбузы, не вешаць павуцінне і маскі на дзверы, а заадно прыбраць рэкламу свята з сацсетак. Паводле чыноўнікаў, Гэлаўін звязаны з «цёмнымі сіламі», прапагандуе агрэсію і асацыяльныя паводзіны ды супярэчыць духоўным традыцыям беларускага народа. 🤦 Upd. Арыгінальны пост у Трэдсе быў выдалены, але інтэрнэт усё помніць.