🤷 "Вялікі святар" адзначыў свята "шырока" і з удзелам чыноўнікаў Так 5-годдзе кіравання Менска-Магілёўскай архідыяцэзіяй святкаваў Юзаф Станеўскі. Паводле «Хрысціянскай візіі», упершыню такое свята ў беларускім Касцёле адзначалі гэтак шырока і ўрачыста. Мітрапаліт падыходзіў да алтара пад спеў хору Ecce sacerdos magnus ― «Вось вялікі святар». Таксама ўпершыню на такой урачыстасці было настолькі шырокае прадстаўніцтва дзяржаўных чыноўнікаў. Сам юбіляр заявіў : «Дзяржава і Касцёл ― гэта сям'я сем'яў», Чыноўнікі ў адказ падарылі Станеўскаму прапагандысцкую кнігу «Наш прэзідэнт». ☝️