🤷♂️ Беларускі альфонс развёў на грошы расейскую каханку Жанаты, 50-гадовы беларускі грамадзянін пазнаёміўся з 49-гадовай жыхаркай Волагды, назваўся бізнесоўцам і нават на некаторы час пераехаў да каханкі жыць. Пазней пажаліўся на «праблемы ў бізнесе», пазычыў суму, роўную 86 тысячам беларускіх рублёў і з'ехаў у Менск. Калі валагодская каханка зразумела, што яны падманулі, звярнулася ў міліцыю. Калі менчука затрымалі, выявілася, што ён нідзе не працаваў 20 гадоў і жыў за кошт яшчэ адной жанчыны, якой казаў, што працуе ў «спецслужбах». Распачатая крымінальная справа, каханцу пагражае тэрмін за махлярства. ☝️