Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.0%1.6K avg views
Posting37.0/daylast 31 minutes ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
edited
Беларусаў чакаюць цёплыя дні і халодныя ночы
Паводле Белгідрамету, днём 19 кастрычніка паветра прагрэецца да +9...+17 °С. Уначы тэмпература апусціцца да +3 °С.
На поўдні Беларусі пройдуць дажджы, таксама чакаецца парывісты вецер.
20 кастрычніка тэмпература ўдзень зноў складзе +9...+17 °С, а ноччу прагназуюцца замаразкі (на Віцебшчыне будзе 0...−2 °С). У краіне зноў чакаюцца кароткачасовыя дажджы і вецер.
21 кастрычніка будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад +1 °С да +11 °С, днём чакаецца +10...+17 °С.
Другая палова тыдня будзе адносна цёплай і сухой.
edited
Трамп зноў раскрытыкаваў Зяленскага
«Ён "выкарыстоўвае" расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы ў якасці мішэняў, ведаючы, што гэтыя атакі наносяць сур'ёзную шкоду сусветным рынкам дызельнага паліва, у тым ліку рынку ЗША.
Зяленскаму да гэтага няма справы. Ён не хоча заканчваць гэтую вайну і, верагодна, ніколі не хацеў», – напісаў ён у Truth Social.
Паводле прэзідэнта ЗША, два гады таму ўкраінскі лідар мог бы заключыць больш выгадную здзелку, чым цяпер.
Учора, у інтэрв’ю NBC News, Зяленскі выказаў апасенне, што калі ЗША стануць на бок Расеі, Украіна не зможа выстаяць.
Расея атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі
Загінула 21-гадовая дзяўчына, яшчэ як мінімум восем чалавек атрымалі раненні.
У выніку ўдараў былі пашкоджаныя станцыя метро, навучальная ўстанова і гандлёвы цэнтр. Таксама ўзнік пажар у памяшканні медычнай установы.
Акрамя таго, расейцы атакавалі беспілотнікамі Дняпро. Пацярпела 84-гадовая жанчына.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 «Будзе неспакой, а, магчыма, і бунт»
Франак Вячорка падзяліўся меркаваннем, чаму Пуцін не выкарыстоўвае беларускую армію.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
🔺 Быць ворагам Амерыкі небяспечна, але быць яе сябрам фатальна
Адміністрацыя Трампа пайшла на адкрытую здраду Украіне. Вашынгтон фактычна перайшоў ад падтрымкі Кіева да ціску з мэтай прымусіць яго да капітуляцыі. Пра тое, да чаго прыводзілі такія дзеянні ў гісторыі, чытайце на нашым сайце.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
🔺 Кожны трэці думаў пра самагубства
«Белсат» вывучыў вынікі даследавання пра тое, як ламаюць беларускіх палітвязняў за кратамі.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 18 кастрычніка
✔️Раніцай у паветраную прастору Літвы заляцеў (і пазней выбухнуў) дрон. Праз яго часова спынялі працу аэрапорту ў Коўне
✔️Прэм'ер-міністр Літвы: уначы невядомыя спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне для Starlink
✔️Дакументальны фільм «Белсату» пра фанатаў Макса Каржа ўзнагародзілі на фестывалі ў Лодзі
✔️Украінскія дроны масава атакавалі Санкт-Пецярбург. Пацярпеў, сярод іншага, дата-цэнтр «ВКонтакте»
✔️Маці забітай у Ізраілі беларускі дамагаецца таго, каб ёй перадалі на выхаванне ўнука
✔️Зяленскі агучыў перасцярогі наконт магчымага сцэнару заканчэння вайны
✔️Павел Севярынец расказаў (і паказаў), як пакінуў аўтограф у пратэрмінаваным беларускім пашпарце
✔️Праблемаў будзе больш, чым выгады. Расейскае кіраўніцтва мае сумневы ў лаяльнасці лукашэнкаўскіх войскаў?
✔️Мазаіку са сцяны наваполацкай школы ўсё ж не ўратавалі – будынак разбурылі разам з ёй
✔️Берасцейскі таксіст вазіў пасажыраў, дэманструючы шэўрон, прапітаны расейскім шавінізмам
✔️Страшныя кадры з Эквадору: на святара проста ў часе імшы паваліўся крыж
✔️На дне асушанага возера ў Магілёве знайшлі нешта, падобнае да артылерыйскага снараду
✔️У цэнтры Менску матацыкліст зрабіў два сальта ў паветры пасля сутыкнення з Mercedes
#рэпрэсіі:
▫️77 былых палітзняволеных, што прайшлі праз лукашэнкаўскія турмы, расказалі пра свой досвед для даследавання пра катаванні
👀 У Магілёве проста на вуліцах пасвяцца вярблюд і поні
Як ні парадаксальна, патлумачыць наяўнасць у горадзе вярблюда прасцей – ён, падобна, належыць перасовачнаму цырку, які цяпер дэманструе свае выступленні магілёўцам.
А вось вакол поні разгараюцца гарачыя дыскусіі ў мясцовых чатах: відавочцы сцвярджаюць, што гаспадар штодня прывязвае яго ў месцах, дзе расце шмат травы, і кідае так жывёлу ажно да ночы. Сітуацыя назіраецца ў 8-м мікрараёне.
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
😨 У цэнтры Менску матацыкліст зрабіў два сальта ў паветры пасля сутыкнення з Mercedes
Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліцаў Карла Маркса і Янкі Купалы, непадалёк ад будынка цырку.
Мужчыну, які кіраваў матацыклам Kawasaki, шпіталізавалі.
edited
🇺🇦 Зяленскі агучыў перасцярогі наконт магчымага сцэнару заканчэння вайны
«Калі ЗША падтрымаюць Пуціна, гэта будзе проста неймаверна. Гэта станецца гістарычнай памылкаю і велізарнай трагедыяй», – сказаў ён у інтэрв’ю NBC News.
Прэзідэнт Украіны дадаў, што трэба быць прагматычнымі і не мець ілюзіяў.
«Калі Злучаныя Штаты афіцыйна стануць на бок Расеі, калі гэтыя дзве краіны аб’яднаюць намаганні, мы не здолеем перамагчы. Мы проста не здолеем выстаяць», – заявіў Уладзімір Зяленскі.
❓ Фэйк пра намер NATO напасці на Беларусь падхапілі прапагандысты, МЗС і нават Лукашэнка. Якая па факце палітыка альянсу адносна Беларусі?
❓ Што адбылося за тыдзень паміж Украінай і Расеяй?
❓ Наколькі беларуская лічбавая сістэма завязаная на расейскай? І пры чым тут удары па VK i Оzon?
▶️ Глядзіце ў Студыі Белсату!
▪️Полымя знішчыла хату ў Гарадку на Віцебшчыне. Гаспадара-пенсіянера знайшлі мёртвым пад аскепкамі даху
Папярэдне, да трагедыі прывяло неасцярожнае абыходжанне мужчыны з агнём.
Мясцовыя жыхары знялі на відэа, як выглядаў пажар.
📹 Відэа: Витебск. Главное!
🤔 У Літве мяркуюць, што дрон, праз які часова спынялі працу ковенскага аэрапорту, прыляцеў з боку Польшчы. Палякі абвяргаюць
У літоўскіх узброеных сілах заявілі, што радары зафіксавалі траекторыю палёту БПЛА з боку мяжы з Польшчаю. Ён рухаўся ў паўночным кірунку, але дакладную ідэнтыфікацыю вельмі ўскладнялі ўмовы надвор'я (моцны туман).
«Польскае радыё» пацікавілася, з боку якой дакладна польскай мясцовасці – Сувалак або Сейнаў – прыляцеў аб'ект. Літоўскія вайскоўцы сказалі, што такой інфармацыі ў іх на гэты момант няма.
Тым часам Аператыўнае камандаванне польскіх узброеных сілаў выпусціла камунікат пра тое, што тамтэйшае войска не фіксавала ніякіх рухаў неапазнаных аб'ектаў каля мяжы з Літвою і што доказы меркаванага залёту БПЛА з Польшчы ў Літву адсутнічаюць. Міністры абароны дзвюх краінаў знаходзяцца ў кантакце між сабою.
📹 Літоўскае выданне Delfi паказала запіс, на якім відаць выбух меркаванага беспілотніка пасля падзення ў Пасвальскім раёне на поўначы краіны.
🤯Барыкады на вуліцах і натоўпы пратэстоўцаў – не нагода прапускаць ранішнюю прабежку
У сацсетках завірусілася жыхарка Парыжу, якая выйшла на бегавое трэнаванне ў не самых спрыяльных умовах.
Або яна проста не чытае навінаў 💁🏻♂️
🤔 На дне асушанага возера ў Магілёве знайшлі нешта, падобнае да артылерыйскага снараду
Як (і з якой гістарычнай эпохі) ён туды патрапіў – незразумела.
✍️ Вадаём у Пячэрскім лесапарку Магілёва пачалі асушаць напрыканцы верасня, каб зладзіць глабальную ачыстку дна. Плануецца, што ўжо ўвесну яно зноў будзе гатовае для адпачынку жыхароў гораду.
📷 Маладзёны «разносяць» Францыю і Албанію, аўтамабілі змывае ў мора ў Грэцыі, таксічны дым ад пажараў накрыў Інданезію
Гэта і не толькі – у нашай традыцыйнай нядзельная падборцы фатаздымкаў тыдня.
✅ Больш кадраў шукайце на нашым сайце
🔗 Клацайце сюды, калі вы ў Беларусі
🤡 «Жду пока везде будет Россия»
Карыстальнік Threads апублікаваў фота нашыўкі, якую заўважыў на рукаве таксіста з Берасця. На ёй быў такі «жарт»:
📍«Загранпаспорт не заказываю, жду, пока везде будет Россия»
У каментарах «гумар» не вельмі зацанілі:
🔹«Какой еще загранпаспорт в Беларуси?»
🔹«Судя по шеврону, водитель любит разруху, нищету, рабство, воровство олигархов, продажную власть и Терешкову в госдуме»
🔹«Дапамагчы немагчыма. Медыцына тут не зможа нічога. Толькі спачуванні»
😺 Пад восеньскім лісцем можа хавацца шмат таямніцаў...
Некаторыя з іх – жывыя, таму махайце граблямі акуратней ☝️
📹 Відэа: Гарадзенскі заапарк
💁🏻♂️ Праблемаў будзе больш, чым выгады. Расейскае кіраўніцтва мае сумневы ў лаяльнасці лукашэнкаўскіх войскаў?
У эфіры «Раніцы з Белсатам» Франак Вячорка падзяліўся сваімі думкамі наконт таго, чаму Крэмль так і не змог дагэтуль паўнавартасна задзейнічаць Беларусь у сваёй вайне ды якія крокі Лукашэнкі маглі б паказаць Захаду, што ён сапраўды з'яўляецца незалежным ад Пуціна гульцом.
👉 Чытайце тэкставую версію
🔗 Спасылка для тых, хто ў Беларусі
🤯 Страшныя кадры з Эквадору: на святара проста ў часе імшы паваліўся крыж
Здарэнне адбылося ў суботу ў адным з каталіцкіх прыходаў у горадзе Гуаякіль. На месца тэрмінова выклікалі дактароў, аднак выратаваць Патрыс'я Альфрэда Санчэса Малінары яны не змаглі.
Усе імшы з прыходу, дзе здарылася трагедыя, транслююцца ў жывым эфіры праз сацсеткі, таму смерць святара патрапіла на відэа.
❗️УВАГА: КАДРЫ МОГУЦЬ ВАС ШАКАВАЦЬ
😢 Мазаіку са сцяны наваполацкай школы ўсё ж не ўратавалі – будынак разбурылі разам з ёй
Відэа апублікавала ў TikTok адна з былых вучаніц гэтай навучальнай установы.
На мінулым тыдні стала вядома, што група энтузіястаў шукае сродкі і магчымасці выразаць і захаваць прынамсі кавалак мазаікі. Зняць і захаваць яе цалкам, на жаль, не існавала ніякай тэхнічнай магчымасці.