Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.0%1.6K avg views
Posting37.0/daylast 34 minutes ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
▪️У Дубровенскім раёне фура збіла мужчыну, што пераходзіў трасу М1 па пешаходным пераходзе
Асоба загінулага яшчэ высвятляецца. Паведамляецца, што гэта пажылы чалавек. Святлоадбівальных элементаў на ягоным адзенні не было, а ДТЗ здарылася ўжо ў цемры (каля 20:15).
Смяротны наезд здзейсніў кіроўца 1975 года нараджэння.
edited
💬 «Гэта класічны почырк амерыканскай вонкавай палітыкі, адпрацаваны за апошнія 80 гадоў»
Руслан Ігнатовіч у сваёй калонцы на нашым сайце разбірае выпадкі, калі саюзнікі Амерыкі раптоўна ператвараліся для яе ў «непатрэбны клопат», які варта «скінуць з плеч».
Падобны падыход у «зорна-паласатай» адміністрацыі ўзнік зусім не з прыходам Трампа. Ён існаваў ужо дзясяткі гадоў, і гэта прызнавалі ў тым ліку самі амерыканскія чыноўнікі.
Чарговай нагодаю прыгадаць пра такую досыць цынічную практыку стала «дызельная ўгода» з РФ і беспрэцэндэнтны ціск на Украіну з мэтаю змусіць яе да нявыгаднай мірнай дамовы.
✅ Чытайце калонку ў нас на старонцы
🔗 Калі вы ў Беларусі – карыстайцеся гэтым лінкам
🇱🇹 Прэм'ер-міністр Літвы: уначы невядомыя спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне для Starlink
Пра гэта Міндаўгас Сінкявічус напісаў у сваім Facebook. Ён адзначыў, што спецслужбы загадзя інфармавалі гэтую кампанію пра магчымыя напады і правакацыі, таму ахова тэрыторыі была ўзмоцненая. У тым ліку дзякуючы гэтаму план дыверсантаў праваліўся.
Сінкявічус дадаў, што літоўскія службы «вельмі ўважліва сочаць за дзейнасцю варожых дзяржаваў» і прымаюць неабходныя захады для абароны насельніцтва краіны.
☝️Маці забітай у Ізраілі беларускі дамагаецца таго, каб ёй перадалі на выхаванне ўнука
Паводле ізраільскай актывісткі Лілі Бэн-Амі, цяпер трохмесячны хлопчык знаходзіцца ў часовай прыёмнай сям'і пад «канфідэнцыйнай апекаю». Гэта значыць, што ні сям'я ахвяры, ні сям'я забойцы (мужа Яніны) не мусяць ведаць дакладнага месцазнаходжання дзіцяці.
Аднак бабуля хлопчыка Ганна (маці Яніны) хоча, каб на час расследавання дзіця перайшло пад апеку сям'і расейскамоўных ізраільцянаў, што былі добрымі знаёмымі ейнай забітай дачкі. Цяпер гэтая сям'я спрабуе дамагчыся такога права. У далейшым Ганна разлічвае на тое, што хлопчык трапіць на выхаванне да яе самой.
✍️ 31-гадовую беларуску Яніну Русінаву знайшлі мёртваю 25 верасня ў Хайфе. Галоўным падазраваным стаў ейны муж Алі Масвада, які, аднак, адмаўляе сваю датычнасць да злачынства. Жанчыну ўжо пахавалі на радзіме.
🛂 Унутранай беларускай ID-карткі будзе дастаткова для ўезду на тэрыторыю РФ
Тым часам у Францыі не спыняюцца пратэсты, берасцейская міліцыя зладзіла маштабную аблаву на махляроў, а віцяблянку абурыў сэрвіс у прыватным медцэнтры.
👀 Падсумоўваем найважнейшыя навіны апошніх содняў у экспрэс-выданні навінаў
⚽️ Хто сказаў, што гуляць у футбол могуць толькі людзі?
Гэтую птушку ўжо можна заяўляць прынамсі ў рэзервовы склад якога-небудзь беларускага клубу ☝️
📹 Відэа: Минск. Главное!
💬 «Пагражалі пасадзіць у турму маю маці і жонку, а дзяцей, маўляў, будзе выхоўваць дзяржава. Яны тлумачылі гэта тым, што цяпер ім усё дазволена»
77 былых палітзняволеных, якія прайшлі праз рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі, прынялі ўдзел у даследаванні, прысвечаным катаванням і жорсткаму абыходжанню ў месцах зняволення.
Яно паказала, сярод іншага, адну характэрную рэч: часта найвялікшым выпрабаваннем для людзей былі не фізічныя здзекі, а адзінота і растанне з блізкімі.
✅ Расказваем больш у нашым матэрыяле
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
edited
❗️ У некаторых рэгіёнах Літвы ды Латвіі сёння раніцай абвяшчалі паветраную трывогу
Ад 7-й да 8-й гадзіны раніцы прыпыняў працу аэрапорт Коўна. Кіраўнік Нацыянальнага цэнтру кіравання крызісамі Літвы Вілмантас Віткаўскас паведаміў, што прычынаю стаўся «неапазнаны аб'ект у паветранай прасторы».
Ён дадаў, што гаворка, імаверна, ідзе пра дрон. У паветра падымаліся знішчальнікі.
Тым часам жыхары Баўскага, Огрскага і Айзкраўкльскага краёў Латвіі таксама атрымалі паведамленні аб магчымай небяспецы ў паветранай прасторы. Ім рэкамендавалі заставацца ў памяшканнях, выконваць «прынцып дзвюх сценаў», зачыняць вокны і дзверы.
Мэр Огрскага краю сказаў, што рэкамендацыі былі выкліканыя паведамленнем з Літвы пра пагрозу для паветранай прасторы. Аднак у паветра Латвіі ніякія аб'екты ў выніку не заляцелі.
👀 Павел Севярынец расказаў (і паказаў) як пакінуў аўтограф у пратэрмінаваным беларускім пашпарце
Гэта адбылося ў часе ягонай сустрэчы з беларусамі Гданьску.
«На папярэднім развароце ўжо распісаўся Алесь Бяляцкі. Калі што, дакумант ужо нядзейсны – але пачуцці ўсё адно своеасаблівыя», – напісаў палітык і былы палітзняволены.
☝️Тым часам Франак Вячорка ў каментарах да пасту нагадаў, што нават пратэрмінаваны пашпарт РБ можа быць карысным:
«Я бы не спяшаўся спісваць старыя пашпарты. У многіх краінах яго будуць прымаць незалежна ад пратэрмінаванасці».
edited
🚎 У Менску кіроўца Geely справакаваў ДТЗ з тралейбусам
47-гадовы мужчына паварочваў з праспекту Незалежнасці на вуліцу Сурганава па зялёнай стрэлцы святлафору (у той час як асноўным сігналам быў чырвоны). Ён не саступіў дарогу тралейбусу, што прывяло да дробнай аварыі.
Акрамя пашкоджанняў транспартных сродкаў, іншых наступстваў ДТЗ, на шчасце, не мела.
edited
З’явіліся спадарожнікавыя здымкі яхты Кім Чэн Ына
Гэта 80-метровая раскошнае судна з басейнам і аквапаркам. Кошт аналагічнага карабля можа перавышаць 100 мільёнаў долараў, піша BBC.
Паводле выдання, яхта некалькі месяцаў знаходзілася на тэхабслугоўванні, а ў пачатку ліпеня перамясцілася да паўвострава Кальма, дзе размешчаны паўночнакарэйскі курорт. Там таксама знаходзіцца віла лідара КНДР.
Акрамя таго, Кім Чэн Ын валодае і іншымі яхтамі, якімі могуць карыстацца толькі ён і члены ягонай сям’і.
ААН адносіць Паўночную Карэю да ліку найменш развітых і найбяднейшых краін свету.
edited
🔥 Дакументальны фільм «Белсату» ўзнагародзілі на фестывалі ў Лодзі
Стужка «Движ» рэжысёра Аляксандра Гарадко распавядае пра фанатаў Макса Каржа, іх супярэчнасці, пошукі свабоды і свайго месца ў свеце.
Журы прысудзіла фільму прыз імя Аляксандра Каміньскага «за дэталёвы партрэт маладых людзей з Украіны, Беларусі і Расеі, якія, нягледзячы на досвед вайны і дыктатуры, знаходзяць прастору для дыялогу і ўзаемапаразумення праз мастацтва і музыку».
Галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык пракаментавала поспех стужкі:
«Вельмі рада першай узнагародзе "Двіжу»"! Важна, каб на "Белсаце" не толькі сачылі за падзеямі, але і знаходзілі жывыя тэмы, якія чапляюць, выклікаюць дыскусіі, прымушаюць задумацца.
Мы не баімся амбітных праектаў і працуем з рэжысёрамі, якія маюць уласны погляд. "Белсат" – гэта месца, куды можна прыходзіць са смелымі ідэямі, спрабаваць новае і рабіць кіно, якое будзе цікавае гледачам і ў Беларусі, і за яе межамі. І я рада, што ў нас гэта атрымліваецца!»
Паглядзець трэйлер фільму можна тут
edited
💥 Ранішняе шоу на «Белсаце»
У сённяшнім выпуску абмяркуем, як атакі на дата-цэнтры «Яндекс» уплываюць на беларусаў, ці існуе пагроза ўдараў NATO па нашай краіне, а таксама закранём праблемы з ацяпленнем і камунальнымі плацяжамі.
Далучайцеся да нашага эфіру!
edited
Украінскія дроны масава атакавалі Санкт-Пецярбург
Пад удары трапілі нафтавы тэрмінал, мост і дата-цэнтр «УКантакце». Акрамя таго, пажары ўзніклі ў чатырох раёнах гораду.
Паводле мясцовых уладаў, частка жыхароў Санкт-Пецярбургу засталася без электрычнасці. Аэрапорт Пулкава таксама абмежаваў працу.
Губернатар вобласці заявіў пра 126 збітых беспілотнікаў.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 На што ўсё часцей хварэюць беларускія дзеці?
«Белсат» вывучыў афіцыйную статыстыку за 2020-2025 гады і высветліў, якія хваробы ўсё часцей дыягнастуюць у дзяцей.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
🔺 Што такое Reddit?
Найбуйнейшая інтэрнэт-супольнасць, дзе можна ананімна выказацца перад велізарнай аўдыторыяй, але беларусы туды амаль не заходзяць. «Белсат» тлумачыць, чым Reddit добры і чым кепскі.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
🔺 У Вільні прадставілі кнігу пра лёсы дэпартаваных беларусаў
У 1930-х гадах з Беларусі на поўнач Расеі вывезлі дзясяткі тысяч чалавек. Сярод іх былі дзеці, многія з якіх не перажылі дарогі і жыцця ў спецпасяленнях. Пра лёсы тых, хто выжыў, расказвае новая кніга «Трэскі ляцяць». «Белсат» пабываў на прэзентацыі і дыскусіі з аўтарамі.
Чытайце тут, калі вы ў Беларусі.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 17 кастрычніка
✔️ Трамп адмовіўся ўводзіць «пякельныя санкцыі» супраць Расеі.
✔️ Беларусь адкрыла амбасады ў КНДР і М'янме — самых несвабодных краінах у свеце
✔️ На Ціханоўскую накінуліся у каментарах X праз допіс пра Касцюшку
✔️ Зяленскі дапускае сустрэчу з Пуціным на саміце G20 у ЗША
✔️ Лукашэнка засакрэціў шэсць пунктаў указу аб будаўніцтве ў Наваполацку цэлюлознага заводу
✔️ Ананім ахвяраваў больш за $1,5 млн на лячэнне 11-гадовага хлопца з Мазыра
✔️ У Беларусі з'явіўся сайт для пошуку новага дому для хатняй жывёлы
✔️ Расея нанесла адзін з найбуйнейшых удараў па энергетыцы Украіны. І цешыцца зняццю «пякельных санкцыяў»
✔️ Вядоўца «Белсату» Кацярына Ваданосава напісала новую кнігу вершаў
✔️ Зяленскі: Расея плануе размясціць балістычныя ўстаноўкі ў Беларусі
✔️У Швейцарыі адкрылі абноўлены помнік Касцюшку. Ён стаіць на беларускім валуне
✔️ Беларускія добраахвотнікі з БДК узялі ўдзел у аперацыі «Вівальдзі» на Данбасе
✔️ Па-восеньску цёпла і суха, але да выходных сапсуецца. Падзённы прагноз на наступны тыдзень кастрычніка
❗️У Беларусі дзікіх звяроў можна сустрэць проста на дарозе Але часам небяспека зыходзіць не толькі ад жывёлаў, але і ад людзей за стырном, ці тых, хто сам павінен адказваць за бяспеку
У новым выпуску «Не да законаў» – лютаванні браканьераў, банда з Пінску, што прысвойвала чужыя кватэры на мільён долараў, і запужванні Белтэхагляду за негатыўныя водгукі.
А яшчэ раскажам, чаму мядзведзі і атрутныя павукі ўсё часцей трапляюцца беларусам.
✅ 7 прыкладаў беларускай нематэрыяльнай культуры ў спісах ЮНЭСКО
Да Міжнароднага дня нематэрыяльнай культурнай спадчыны сабралі беларускія традыцыі, якія ўвайшлі ў міжнародны пералік славутасцяў
✊ Беларускія добраахвотнікі з БДК узялі ўдзел у аперацыі «Вівальдзі» на Данбасе
Яны займаліся выведкай, бралі расейскіх вайскоўцаў у палон і перашкаджалі забеспячэнню расейскіх падраздзяленняў.
Паводле падраздзялення, на іх рахунку – больш за 100 забітых расейскіх вайскоўцаў і каля 20 палонных. Падчас аперацыі адзін з беларускіх добраахвотнікаў атрымаў цяжкае раненне, і цяпер на яго падтрымку збіраюць дапамогу.
Сярод загінулых праціўнікаў апазналі беларуса Рамана Кандраценку, якога родныя шукалі з верасня 2025 года.
🔥 Лявон Вольскі, J:МОРС, «Дзецюкі», «Дай дарогу!» і «Разбітае сэрца пацана» — на адной сцэне ў канцэрце «Грай-2026»!
🎙 Глядзіце сёння ў анлайн-эфіры «Белсата» а 20:25 паводле менскага часу!