Беларусаў чакаюць цёплыя дні і халодныя ночы Паводле Белгідрамету, днём 19 кастрычніка паветра прагрэецца да +9...+17 °С. Уначы тэмпература апусціцца да +3 °С. На поўдні Беларусі пройдуць дажджы, таксама чакаецца парывісты вецер. 20 кастрычніка тэмпература ўдзень зноў складзе +9...+17 °С, а ноччу прагназуюцца замаразкі (на Віцебшчыне будзе 0...−2 °С). У краіне зноў чакаюцца кароткачасовыя дажджы і вецер. 21 кастрычніка будзе пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад +1 °С да +11 °С, днём чакаецца +10...+17 °С. Другая палова тыдня будзе адносна цёплай і сухой.