🇺🇦 Зяленскі агучыў перасцярогі наконт магчымага сцэнару заканчэння вайны «Калі ЗША падтрымаюць Пуціна, гэта будзе проста неймаверна. Гэта станецца гістарычнай памылкаю і велізарнай трагедыяй», – сказаў ён у інтэрв’ю NBC News. Прэзідэнт Украіны дадаў, што трэба быць прагматычнымі і не мець ілюзіяў. «Калі Злучаныя Штаты афіцыйна стануць на бок Расеі, калі гэтыя дзве краіны аб’яднаюць намаганні, мы не здолеем перамагчы. Мы проста не здолеем выстаяць», – заявіў Уладзімір Зяленскі.