Трамп зноў раскрытыкаваў Зяленскага «Ён "выкарыстоўвае" расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы ў якасці мішэняў, ведаючы, што гэтыя атакі наносяць сур'ёзную шкоду сусветным рынкам дызельнага паліва, у тым ліку рынку ЗША. Зяленскаму да гэтага няма справы. Ён не хоча заканчваць гэтую вайну і, верагодна, ніколі не хацеў», – напісаў ён у Truth Social. Паводле прэзідэнта ЗША, два гады таму ўкраінскі лідар мог бы заключыць больш выгадную здзелку, чым цяпер. Учора, у інтэрв’ю NBC News, Зяленскі выказаў апасенне, што калі ЗША стануць на бок Расеі, Украіна не зможа выстаяць.