Расея атакавала Кіеў балістычнымі ракетамі Загінула 21-гадовая дзяўчына, яшчэ як мінімум восем чалавек атрымалі раненні. У выніку ўдараў былі пашкоджаныя станцыя метро, навучальная ўстанова і гандлёвы цэнтр. Таксама ўзнік пажар у памяшканні медычнай установы. Акрамя таго, расейцы атакавалі беспілотнікамі Дняпро. Пацярпела 84-гадовая жанчына.