👀 У Магілёве проста на вуліцах пасвяцца вярблюд і поні Як ні парадаксальна, патлумачыць наяўнасць у горадзе вярблюда прасцей – ён, падобна, належыць перасовачнаму цырку, які цяпер дэманструе свае выступленні магілёўцам. А вось вакол поні разгараюцца гарачыя дыскусіі ў мясцовых чатах: відавочцы сцвярджаюць, што гаспадар штодня прывязвае яго ў месцах, дзе расце шмат травы, і кідае так жывёлу ажно да ночы. Сітуацыя назіраецца ў 8-м мікрараёне.