🤔 У Літве мяркуюць, што дрон, праз які часова спынялі працу ковенскага аэрапорту, прыляцеў з боку Польшчы. Палякі абвяргаюць У літоўскіх узброеных сілах заявілі, што радары зафіксавалі траекторыю палёту БПЛА з боку мяжы з Польшчаю. Ён рухаўся ў паўночным кірунку, але дакладную ідэнтыфікацыю вельмі ўскладнялі ўмовы надвор'я (моцны туман). «Польскае радыё» пацікавілася, з боку якой дакладна польскай мясцовасці – Сувалак або Сейнаў – прыляцеў аб'ект. Літоўскія вайскоўцы сказалі, што такой інфармацыі ў іх на гэты момант няма. Тым часам Аператыўнае камандаванне польскіх узброеных сілаў выпусціла камунікат пра тое, што тамтэйшае войска не фіксавала ніякіх рухаў неапазнаных аб'ектаў каля мяжы з Літвою і што доказы меркаванага залёту БПЛА з Польшчы ў Літву адсутнічаюць. Міністры абароны дзвюх краінаў знаходзяцца ў кантакце між сабою. 📹 Літоўскае выданне Delfi паказала запіс, на якім відаць выбух меркаванага беспілотніка пасля падзення ў Пасвальскім раёне на поўначы краіны.
Белсат ✔
Subscribers
14.6K
+0 24h
Reach per post (ERR)
11.0%1.6K avg views
Posting
37.0/day
last 14 minutes ago
Reactions per 1K views
14.6
❤ 🤬 😢
Views over time
| When | Views |
|---|---|
| 18 Oct 2026, 15:07 | 0 |
| 11 Nov 2026, 21:46 | 1.7K |
Who shared this post
Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)
Nobody yet.