💥 #галоўнае за 18 кастрычніка ✔️Раніцай у паветраную прастору Літвы заляцеў (і пазней выбухнуў) дрон. Праз яго часова спынялі працу аэрапорту ў Коўне ✔️Прэм'ер-міністр Літвы: уначы невядомыя спрабавалі падпаліць прадпрыемства, дзе захоўваецца абсталяванне для Starlink ✔️Дакументальны фільм «Белсату» пра фанатаў Макса Каржа ўзнагародзілі на фестывалі ў Лодзі ✔️Украінскія дроны масава атакавалі Санкт-Пецярбург. Пацярпеў, сярод іншага, дата-цэнтр «ВКонтакте» ✔️Маці забітай у Ізраілі беларускі дамагаецца таго, каб ёй перадалі на выхаванне ўнука ✔️Зяленскі агучыў перасцярогі наконт магчымага сцэнару заканчэння вайны ✔️Павел Севярынец расказаў (і паказаў), як пакінуў аўтограф у пратэрмінаваным беларускім пашпарце ✔️Праблемаў будзе больш, чым выгады. Расейскае кіраўніцтва мае сумневы ў лаяльнасці лукашэнкаўскіх войскаў? ✔️Мазаіку са сцяны наваполацкай школы ўсё ж не ўратавалі – будынак разбурылі разам з ёй ✔️Берасцейскі таксіст вазіў пасажыраў, дэманструючы шэўрон, прапітаны расейскім шавінізмам ✔️Страшныя кадры з Эквадору: на святара проста ў часе імшы паваліўся крыж ✔️На дне асушанага возера ў Магілёве знайшлі нешта, падобнае да артылерыйскага снараду ✔️У цэнтры Менску матацыкліст зрабіў два сальта ў паветры пасля сутыкнення з Mercedes #рэпрэсіі: ▫️77 былых палітзняволеных, што прайшлі праз лукашэнкаўскія турмы, расказалі пра свой досвед для даследавання пра катаванні