Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.0%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 26 minutes ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
🪦«Яндэкс.Таксі» усё? Сервіс часова не падключае новых партнёраў у Беларусі
Падаць заяўку на рэгістрацыю цяпер немагчыма. У Асацыяцыі прафесійных перавозчыкаў пасажыраў кажуць пра прыпыненне падключэння. Прычынай называцюць «тэхнічны збой».
На фоне праблем кіроўцы шукаюць альтэрнатывы. Сэрвісы 7788 і «Таксі 135» кажуць, што цяпер у іх рост колькасці заявак на 30–40%. «Таксі 135» таксама плануе пашыраць працу за межы Менску.
Раней перабоі ў «Яндэксе» адбываліся пасля ўдараў Украіны па расейскіх дата-цэнтрах.
🤯 Здаецца, хутка будзем жыць як у Туркменістане. Прынамсі, Лукашэнка і Бердымухамедаў – нібы браты-блізняты
І чым больш прыглядаешся да гэтых двух кіраўнікоў, тым больш падабенстваў знаходзіш.
Што ж у іх агульнага? Распавядае Вольга Старасціна ў праграме «Навіны з будучыні».
🎥Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».
edited
💸 Лукашэнка паабяцаў новыя землі і датацыі набліжанаму бізнесмену Вераб'ю
Паводле прэс-службы дыктатара, гэтыя землі аддадуць для вырошчвання кармоў для жывёлы. Бізнесмен павінен падрыхтаваць план да вясны. Лукашэнка таксама падтрымаў ягоныя праекты ў сферах дрэваапрацоўвання і турызму.
Мікалай Верабей, якога называюць набліжаным да Лукашэнкі бізнесменам, раней зарабляў на нафтапрадуктах. Паводле расследавання «Бюро», у 2025 годзе ён працягваў гандляваць імі, нягледзячы на санкцыі.
🔗 Падрабязнасці – па спасылцы
📌 Адкрыць спасылку з Беларусі
edited
🤦🏼Праваабаронцы: у беларускіх школах усё больш пашыраюць відэасустрэчы з вязнямі калоніяў
У кастрычніку такія сустрэчы прайшлі ў Полацку і Ваўкавыскім раёне. Вязні распавядалі школьнікам пра злачынствы, звязаныя з наркотыкамі — піша MAYDAY.TЕAM.
29 верасня навучэнцы Жабінкаўскага раёна таксама выйшлі на відэасувязь з жаночай калоніяй №24 «Зарэчча». Гутарка была прысвечаная злачынствам у IT-сферы.
edited
🇮🇪 У Ірландыі беларусы змогуць працягваць ВНЖ з пратэрмінаваным пашпартам
Кожны выпадак будуць ацэньваць індывідуальна, а заяўнікам трэба будзе патлумачыць, чаму яны не могуць атрымаць новы дакумент.
Пра гэта паведаміў міністр міграцыі Ірландыі Колм Брофі ў адказ на запыт дэпутата — піша «Зеркало».
Раней падобныя захады для беларусаў прынялі Іспанія, Швецыя і Данія.
🤰🏼У Менску запусцілі пілотны мабільны сэрвіс для цяжарных
У ім можна сачыць за здароўем, захоўваць медычныя дадзеныя, атрымліваць напаміны пра візіты да лекара і кансультавацца з ім анлайн.
Пакуль платформу тэстуюць у 4-й жаночай кансультацыі 1-й гарадской клінічнай бальніцы.
У будучыні сэрвіс могуць пашырыць на ўсю краіну.
◾️ У Варшаве пройдзе вечар памяці Наталлі Адамовіч
18 кастрычніка ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве ўшануюць памяць філолагіні Наталлі Адамовіч — дачкі пісьменніка Алеся Адамовіча.
Наталля Адамовіч памерла 7 верасня 2026 года. Яна захоўвала і вывучала архіў бацькі, дапамагала даследчыкам і выступала за выданне яго твораў без цэнзуры.
🤳🏻 Гісторыя пра знікненне расейскіх ботаў была перабольшаная?
Пасля ўдараў Украіны па дата-цэнтрах «Яндэксу» ў сацсетках пачалі пісаць, што расейскіх ботаў стала менш, а інтэрнэт — чысцейшым ад нянавісці і варожасці. Аднак нямецкі палітык, які адным з першых заявіў пра гэта, прызнаў, што памыліўся: графік, на які ён спасылаўся, быў згенераваны ШІ.
🔗 Чаму прапаганда праз ботаў у сацсетках такая эфектыўная і што з гэтым можна зрабіць, — у тлумачым нашым артыкуле
📌 Адкрыць артыкул з Беларусі
🥴 «Дразды Надзежды» – у нашай непастаяннай рубрыцы «Крынж дня»
На канцэрт гурта ў Магілёве завітала памочніца Лукашэнкі па вобласці Надзея Каткавец.
🚨 Сілавікі прыходзілі да сваякоў заснавальніцы Dissidentby Марыны Касінеравай
Пра гэта яна напісала ў Facebook:
Сёння ад 7 раніцы да 21 вечара да ўсіх магчымых сваякоў хадзілі мяне шукаць. Дзесьці паведамілі, што «начальник сказал, что я приехала домой», а дзесьці – што мяне «всё равно депортируют и рано или поздно я буду у них» і дадуць мне «большой срок».
Яна звязвае гэтыя візіты з хадайніцтвам, у якім папрасіла пазнаёміць яе з прызначаным абаронцам і растлумачыць, за што яе збіраюцца судзіць.
Заўтра ў Менску пачнецца завочны суд над заснавальнікамі ініцыятывы Dissidentby Марынай і Вячаславам Касінеравымі. Справу разглядаюць у парадку «спецыяльнай вытворчасці» – без удзелу абвінавачаных.
#рэпрэсіі
💱 Курсы валютаў 15 кастрычніка
Долар і Еўра нязначна страцілі. Так амерыканская валюта паволі, але набліжаецца да рысы ў 3 рублі. Расейскі рубель на гэтым фоне нязначна падрос.
#курсывалютаў
edited
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
Telegram doesn't show this post on the web. Open it in Telegram to see it.
🫣 Па Менску праехаў аўтамабіль з вельмі незвычайным пасажырам
У каментарах ужо прапануюць новы тарыф таксі – «Дыскамфорт» 😁
edited
⚡️Жахлівая медычная дапамога ў Глыбоцкай ЦРБ, новыя правілы дэкрэтных выплатаў у Беларусі і аплата пакупак на Wildberries растэрміноўку
Паехаць на Мальдывы будзе прасцей, а ў Казахстан – складаней?
Распавядаем пратэсты студэнтаў і школьнікаў у Францыі, найстаражытнейшы знойдзены патанулы карабель і кароткае пацяпленне, якое чакае беларусаў👇
📺 Пра гэтыя і іншыя падзеі – у нашым выпуску навінаў
edited
✊ Офіс «Беларускага пашпартнага цэнтру» у Вільні закрыты, а ў іншых краінах новых пакуль не будзе
Біяметрыю для атрымання пашпарта працягнуць збіраць у Польшчы і Літве. Адкрываць новыя цэнтры пакуль не плануюць праз фінансавыя выдаткі. Пра гэта піша «Радыё Свабода».
Каманда Святланы Ціханоўскай шукае юрыдычныя і палітычныя магчымасці для міжнароднага прызнання дакументу, аднак канкрэтных дамоўленасцяў пакуль няма. На верасень 2026 году было вядома пра каля 600 выдадзеных пашпартоў.
edited
✈️ Украіна знішчыла 6 расейскіх Су-34 у Варонежскай вобласці ўчора ўначы
Удар па аэрадроме Барысаглебск быў нанесены ракетамі «Нептун». Акрамя шасці знішчальнікаў-бамбавікоў Су-34М, былі знішчаныя тэхнічныя сродкі забеспячэння палётаў авіяцыі. На тэрыторыі аэрадрома таксама зафіксавалі паўторныя дэтанацыі і пажар.
Самалёты Су-34 выкарыстоўваюцца расейскай авіяцыяй для нанясення ўдараў кіраванымі авіябомбамі (КАБ) па пазіцыях украінскіх вайскоўцаў і населеных пунктах.
edited
🔥У Разані гарыць НПЗ пасля зняцця Зяленскім абмежаванняў на ўдары
Пажар пачаўся ў выніку трапляння ўкраінскіх беспілотнікаў.
Украіна 3 дні прытрымлівалася рэжыму «энергетычнага перамір'я», якое абвясціў Трамп, але аднавіла ўдары праз тое, што Расея так і не спыніла атакі ў бок украінскай энергетыкі.
edited
🚧 Былы палітвязень Анджэй Пачобут анансаваў новую паездку ў Беларусь у снежні
Ён сказаў пра гэта на сустрэчы са студэнтамі ўніверсітэту ў Лодзі. Там ён распавядаў пра рэпрэсіі, дзяржаўную прапаганду і маніпуляцыі гісторыяй з боку беларускіх уладаў – піша Польскае Радыё.
Пачобут спадзяецца, што сітуацыя вакол польскай меншасці ў Беларусі можа палепшыцца з дапамогаю Заходніх краінаў.
У лютым 2023 года Анджэй Пачобут быў асуджаны на 8 гадоў па палітычных артыкулах, але быў вызвалены ў выніку абмену ў красавіку 2026 года. А ўжо ў верасні ён без праблемаў наведаў Беларусь і вярнуўся ў Польшчу.
edited
🗺 «А я зараз вам пакажу, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад NATO»
Беларускае МЗС абурылася планамі NATO наносіць удары па тэрыторыі Беларусі ў выпадку расейскага нападу на Альянс. Праўда, у Менску прапусцілі важную дэталь: гаворка ідзе менавіта пра адказ на агрэсію, а не прэвентыўны напад.
Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі бачыць у такой рыторыцы знаёмы прыём – загадзя паказаць NATO агрэсарам, а Беларусь ахвярай.
👉 Навошта ўладам зноў спатрэбілася «страшылка» пра напад Захаду – разбіраемся на «Белсаце».