Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat
Subscribers14.6K +0 24h
Reach per post (ERR)11.0%1.6K avg views
Posting37.2/daylast 39 minutes ago
Reactions per 1K views14.6❤ 🤬 😢
💶 Да €400 на месяц для сям’і – пра гэтую дапамогу ў Польшчы ведаюць не ўсе беларусы
Замежнікі, якія атрымалі ў Польшчы статус бежанца або міжнародную абарону, могуць цягам першага года разлічваць на інтэграцыйную дапамогу IPI. Але аўтаматычна яе не прызначаюць – трэба падаць заяву ў мясцовы Цэнтр дапамогі сям’і.
Выплаты цяпер складаюць ад 950 да 1679 злотых на чалавека штомесяц і залежаць ад жыццёвай сітуацыі. Адна беларуская сям’я расказала «Белсату», што атрымлівае каля €900 на месяц.
Акрамя грошай, праграма можа ўключаць медычнае страхаванне, курсы польскай мовы і дапамогу з пошукам працы. Важны момант – звярнуцца трэба цягам 60 дзён пасля атрымання пастановы аб абароне.
💰 Беларускі калій зноў паплыў у ЗША. Ці пацягне ён за сабой палітвязняў на волю?
Першая з 2021 года партыя беларускага калію накіравалася ў ЗША. Раней змякчэнне санкцыяў ужо суправаджалася вызваленнем палітвязняў, таму новая пастаўка можа выглядаць як прыкмета далейшага гандлю паміж Менскам і Вашынгтонам.
Але эканаміст Аляксандр Кныровіч раіць не спяшацца з аптымізмам:
👉️️️️️️ Чытайце па спасылцы
🔗️️️️️️ Гэты лінк адкрыецца з Беларусі
edited
💥 Украіна аднаўляе ўдары па расейскіх НПЗ пасля трохдзённай паўзы
Кіеў на тры дні спыніў атакі на расейскія энергетычныя аб’екты пасля ціску з боку ЗША. Аднак за гэты час Расея працягнула біць па ўкраінскай энергетыцы.
Уладзімір Зяленскі заяўляе, што Украіна вернецца да ўдараў па расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах.
На фоне паўзы ўзніклі і новыя праблемы: украінскія вайскоўцы паведамілі пра абмежаванні Starlink, а Кіеў двойчы не атрымаў загадзя папярэджанняў ад партнёраў пра пускі расейскіх балістычных ракетаў.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸«Корж – гэта беларус, і не трэба аддаваць сваіх, незалежна ад таго, на якой мове яны спяваюць і для якой аўдыторыі»
Беларускі рэжысёр Аляксандр Гарадко шмат у чым нечакана для самога сябе стварыў «дакументалку» пра фанатаў Макса Каржа.
🔸 Ён марыў стаць юрыстам, але замест універсітэту апынуўся на вайне
Знаёмім вас з юнаком, якому давялося пасталець значна раней, чым ён планаваў.
🔸 Як там справы з «пашпартам Новай Беларусі»? Спыталі ў Франака Вячоркі
Ён лічыць, што асабліва запатрабаваным гэты дакумент можа быць у краінах, дзе няма практыкі выдачы «пашпартоў замежніка» ці дарожных дакументаў.
#штопачытаць
🕊 Амаль "Развітанне з радзімай"
Тужлівае курлыканне журавоў, якія ляцяць на зімоўку, жыхарка Свяцку зняла акурат над палацава-паркавым комплексам Валовічаў.
«Ніколі раней не чула такіх гукаў на ўласныя вушы. Ляцяць у вырай».
Так аўтарка pechkaburzhuika падпісала відэа ў Threads.☝️
edited
☝️Былы палітвязень шукаў падпрацоўку, а знайшоў крыміналку
23-гадовы Мікіта Саідаў знайшоў у інтэрнэце прапанову занесці пахавальны вянок да офісу абароннай кампаніі RSI Europe у Вільні. А таксама партрэт кіраўніка Томаса Мілашаўскаса з чорнай стужкай. Як паведамляе «Наша Ніва», заказчык тлумачыў, што ў яго памёр сябар, а сам ён знаходзіцца не ў Літве. За працу абяцаў 400 еўра.
Беларус перадаў падпрацоўку знаёмаму ўкраінцу. 27-га жніўня вянкі былі дастаўленыя да офісу RSI Europe, якая займаецца беспілотнымі сістэмамі, пастаўляе Украіне FPV-дроны і сістэмы дыстанцыйнага падрыву.
Кур'ера затрымалі і літоўскія СМІ напісалі, што наняць яго мог беларус. Саідаў зразумеў, што яго ўцягнулі ў крымінал, спужаўся і з'ехаў у Латвію. Але пазней вярнуўся і сам прыйшоў у паліцыю. Яму пагражае ад двух да сямі гадоў зняволення.
☝️ На будоўлі ў Полацку працаўнік атрымаў цяжкія траўмы
Ён упаў з будаўнічых рыштаванняў 6-метровай вышыні. На трэцім ярусе рыштаванняў 59-гадовы будаўнік наступіў на незамацаваны насціл і драўляная канструкцыя правалілася. Пацярпелага з цяжкімі траўмамі шпіталізавалі ў рэанімацыю.
Высветлілася, што на аб'екце наогул адсутнічалі страховачныя тросы для працаў на вышыні. Хто адказны за безгаспадарчасць і траўмаванне працаўніка МУС не паведамляе. ☝️
edited
🎹 "День победы" у аэрапорце Варшавы
Вядомую савецкую песню зайграў грамадзянін Беларусі Іван Каралькевіч.
Відэа ён апублікаваў у сацсетках з подпісам "Рэакцыя палякаў бясцэнная". Што праўда: пасажыры розных нацыянальнасцяў амаль не зважалі на бясплатны канцэрт.
Іван Каралькевіч цяпер жыве ў Расеі і ўнесены ў базу ўкраінскага сайта "Міратворац". ☝️
💥 #галоўнае за 14 кастрычніка
✔️Як там справы з «пашпартам Новай Беларусі»? Спыталі ў Франака Вячоркі
✔️Двое бізнесоўцаў з ліку «гаманцоў Лукашэнкі» – больш не пад санкцыямі Еўразвязу
✔️Беларус затрыманы ў Эстоніі паводле падазрэння ў адмыванні грошай. Некалі ён быў звязаны з Офісам Ціханоўскай, а потым яго актыўна крытыкаваў
✔️Расея ўначы нанесла масіраваны ўдар па энергетыцы Украіны – без святла засталіся як мінімум 600 тысяч чалавек
✔️SpaceX зноў «абрубіла» ўкраінцам Starlink, гэта сарвала некаторыя планы ЗСУ
✔️«Кіберпартызаны» выпусцілі «заліпацельную» гульню ў стылі Angry Birds, дзе трэба «наносіць удары» па рэжыму Лукашэнкі
✔️Салігорск можа пазбавіцца сваёй вядомай на ўсю Беларусь славутасці – тэрыконаў
✔️Размаўляем з рэжысёрам, які стварыў «дакументалку» пра фанатаў Макса Каржа. Ужо неўзабаве яе пакажуць на двух польскіх кінафестывалях
✔️Як Беларусь шукае сабе партнёраў на «далёкай дузе», пакуль Еўропа «апусціла шлагбаўм»
✔️«Дыялог ён успрымае як граблі, на якія не варта ізноў наступаць». Ці магчымы разварот Лукашэнкі да Еўропы, як 10 гадоў таму?
✔️У Пінску, падобна, здарыўся пажар на тэрыторыі аўтобуснага парку
✔️На магілёўскім прадпрыемстве загінуў 57-гадовы слесар
✔️Арына Сабаленка прайграла ўжо свой трэці матч з чатырох згуляных цягам апошняга месяца
#рэпрэсіі:
▫️Супраць палітвязня Ціхана Восіпава завялі ўжо трэцюю справу за «непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
▫️Лукашэнкаўцы дадалі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Instagram-акаўнт Дар'і Чульцовай
🚧 Як Беларусь шукае сабе партнёраў на «далёкай дузе», пакуль Еўропа «апусціла шлагбаўм»
Пасля падзеяў 2020 году, і тым больш пасля далучэння Лукашэнкі да спрыяння расейскай агрэсіі ва Украіне, «чырвона-зялёным» чыноўнікам давялося забыць пра блізкія кантакты з дзяржавамі Еўразвязу. Нават калі жаданне іх аднавіць у Лукашэнкі ды ягоных памагатых і існуе, «старэйшы брат» з Усходу наўрад ці дазволіць вывесці такую супрацу на які-кольвек сур'ёзны ўзровень.
Таму шукаць сабе «прыяцеляў» даводзіцца сярод азіятаў, афрыканцаў і троху нават сярод лацінаамерыканцаў. Наколькі паспяхова ідзе гэты працэс?
✅ Расказваем у нашым аналітычным матэрыяле
🔗 Спасылка для чытачоў з Беларусі
▪️На магілёўскім прадпрыемстве загінуў 57-гадовы слесар
Пра трагедыю, што здарылася сёння ўдзень, паведамляе Следчы камітэт, аднак назву прадпрыемства не раскрывае.
На гэты момант вядома, што майстар цэху даў двум слесарам-рамонтнікам даручэнне выканаць замеры ўзроўню паліва ў цыстэрнах. Адзін з мужчынаў у нейкі момант пакінуў свайго напарніка, каб адысці за неабходным абсталяваннем. А калі вярнуўся, знайшоў таго распластаным на зямлі ў беспрытомным стане.
Папярэдне, загінулы зваліўся з вышыні каля трох метраў. Аднак усе падрабязнасці трагедыі яшчэ будуць высвятляцца.
Сілавікі Лукашэнкі палохаюць беларусаў ваеннай пагрозай з боку NATO
Што адказаў ім міністр унутраных справаў Эстоніі ды чаго чакаць беларусам, якія супраць дзейснага рэжыму? Глядзіце ў нашым відэа ☝🏻
Больш размоваў з Варшаўскага форуму бяспекі глядзіце ў нашым эфіры 🎬
edited
👮♂️ Беларус затрыманы ў Эстоніі паводле падазрэння ў адмыванні грошай. Расказваем, што за ён
Нашыя крыніцы кажуць, што абвінавачаны – гэта Алег М. Паводле публічнай інфармацыі, у 2020 годзе ён быў даверанай асобаю Святланы Ціханоўскай і ўваходзіў у асноўны склад Каардынацыйнай рады.
20 верасня таго ж года яго затрымалі ў Менску падчас Маршу справядлівасці.
Пазней сцежкі Алега М. з камандаю Ціханоўскай разышліся, ён пачаў актыўна крытыкаваць дзейнасць Офісу.
✅ Яшчэ больш інфармацыі пра гэтага чалавека шукайце тут
🔗 Або клацайце сюды, каб адкрыць матэрыял з Беларусі
🎾 Арына Сабаленка прайграла ўжо свой трэці матч з чатырох згуляных цягам апошняга месяца
Гэтым разам беларуская зорка тэнісу апынулася слабейшаю за 31-ю ракетку свету, амерыканку Эн Лі. Матч 1/16 фіналу на турніры ў кітайскім Ўухані распачаўся для Сабаленкі ўдала – яна перамагла ў першым сэце 6:3. Потым, аднак, амерыканка запісала ў свой актыў дзве партыі запар і ў выніку выбіла нарадзінку Менску з турніру.
Шанцаў вярнуцца на першы радок сусветнага рэйтынгу ў гэтым годзе ў Арыны Сабаленкі амаль не засталося.
📹 Відэа: WTA
🔴 «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔻Дыпламаты Лукашэнкі абвінавачваюць NATO ў агрэсіі: што стаіць за заявамі МЗС і ці пагражае Беларусі «гарачая» вайна?
🔻Беларусам у 2027-м давядзецца папрацаваць больш, чым сёлета. Гэта вынікае з апублікаваных нормаў працоўнага часу ад Мінпрацы
Таксама пагаворым пра сітуацыю на мяжы з Латвіяй, расейскія ўдары па Украіне ды абмежаванні Starlink. Абмяркуем даўгі беларускіх прадпрыемстваў, банкруцтва прадаўца дронаў і абыход санкцыяў.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/gUDNLC-w2uA
💁🏻♂️ Двое бізнесоўцаў з ліку «гаманцоў Лукашэнкі» – больш не пад санкцыямі Еўразвязу
У базе заканадаўства ЕЗ апублікаваная пастанова, згодна з якой з санкцыйных спісаў выкраслілі Міхаіла Гуцэрыева і Віктара Шаўцова.
У дакуменце пазначана, што гэта звязана з «прапановаю вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ у справах вонкавай палітыкі ды палітыкі бяспекі», а таксама з улікам «адпаведных акалічнасцяў».
✅ Што яшчэ вядома?
🔗 Чытайце тут, калі вы ў Беларусі
👆Беларусь ведаюць як краіну партызанаў, але пра адну партызанскую вайну амаль забыліся
У 1920-я гады, пасля Рыжскай дамовы, на беларускім памежжы зноў загучалі стрэлы. Людзі вярталіся з вайны і бежанства ў разбураныя дамы, якія цяпер апынуліся ў іншай дзяржаве. І не ўсе збіраліся мірыцца з новым парадкам.
Хто браўся за зброю і чаго дамагаліся беларускія партызаны? Расказваем у нашай новай праграме «Беларускі след».
👀 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»
🤔 Як папрасіць грошы так, каб у суразмоўцы рука сама пацягнулася да гаманца?
Аказваецца, важна не толькі тое, што мы гаворым, але і тое, якім голасам. Адно і тое ж слова можа гучаць упэўнена, наіўна ці нават вінавата – і людзі счытваюць гэтыя сігналы.
Як наш голас уплывае на ўражанне пра нас? Распавяла спявачка Руся ў нашай праграме «Калыханка для дарослых».
🎙Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE»
edited
🛑 Магчыма, пастоў у канале сёння болей не будзе
Проста «Кіберпартызаны» выпусцілі «заліпацельную» гульню, у якой трэба «наносіць удары» па рэжыме Лукашэнкі. Пішуць, што стварыў яе адзін з «кібераў» у часе тэставання працоўных інструментаў.
Гульня пераклікаецца з легендарнай Angry Birds, толькі тут паўсюль беларускі антураж, а знішчаць трэба не свіней, а прусакоў. Гульцу даступныя дзве мовы – беларуская і англійская.
Карацей, з заняткам на вечар вызначыліся 🎮
🥰 «Журавы перад адлётам»
Беларуска зняла птушак, што збіраюцца ў вырай 🕊