🤦🏼Праваабаронцы: у беларускіх школах усё больш пашыраюць відэасустрэчы з вязнямі калоніяў У кастрычніку такія сустрэчы прайшлі ў Полацку і Ваўкавыскім раёне. Вязні распавядалі школьнікам пра злачынствы, звязаныя з наркотыкамі — піша MAYDAY.TЕAM. 29 верасня навучэнцы Жабінкаўскага раёна таксама выйшлі на відэасувязь з жаночай калоніяй №24 «Зарэчча». Гутарка была прысвечаная злачынствам у IT-сферы.