🗺 «А я зараз вам пакажу, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад NATO» Беларускае МЗС абурылася планамі NATO наносіць удары па тэрыторыі Беларусі ў выпадку расейскага нападу на Альянс. Праўда, у Менску прапусцілі важную дэталь: гаворка ідзе менавіта пра адказ на агрэсію, а не прэвентыўны напад. Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі бачыць у такой рыторыцы знаёмы прыём – загадзя паказаць NATO агрэсарам, а Беларусь ахвярай. 👉 Навошта ўладам зноў спатрэбілася «страшылка» пра напад Захаду – разбіраемся на «Белсаце».