🤰🏼У Менску запусцілі пілотны мабільны сэрвіс для цяжарных У ім можна сачыць за здароўем, захоўваць медычныя дадзеныя, атрымліваць напаміны пра візіты да лекара і кансультавацца з ім анлайн. Пакуль платформу тэстуюць у 4-й жаночай кансультацыі 1-й гарадской клінічнай бальніцы. У будучыні сэрвіс могуць пашырыць на ўсю краіну.