🪦«Яндэкс.Таксі» усё? Сервіс часова не падключае новых партнёраў у Беларусі Падаць заяўку на рэгістрацыю цяпер немагчыма. У Асацыяцыі прафесійных перавозчыкаў пасажыраў кажуць пра прыпыненне падключэння. Прычынай называцюць «тэхнічны збой». На фоне праблем кіроўцы шукаюць альтэрнатывы. Сэрвісы 7788 і «Таксі 135» кажуць, што цяпер у іх рост колькасці заявак на 30–40%. «Таксі 135» таксама плануе пашыраць працу за межы Менску. Раней перабоі ў «Яндэксе» адбываліся пасля ўдараў Украіны па расейскіх дата-цэнтрах.