💸 Лукашэнка паабяцаў новыя землі і датацыі набліжанаму бізнесмену Вераб'ю Паводле прэс-службы дыктатара, гэтыя землі аддадуць для вырошчвання кармоў для жывёлы. Бізнесмен павінен падрыхтаваць план да вясны. Лукашэнка таксама падтрымаў ягоныя праекты ў сферах дрэваапрацоўвання і турызму. Мікалай Верабей, якога называюць набліжаным да Лукашэнкі бізнесменам, раней зарабляў на нафтапрадуктах. Паводле расследавання «Бюро», у 2025 годзе ён працягваў гандляваць імі, нягледзячы на санкцыі. 🔗 Падрабязнасці – па спасылцы 📌 Адкрыць спасылку з Беларусі