◾️ У Варшаве пройдзе вечар памяці Наталлі Адамовіч 18 кастрычніка ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве ўшануюць памяць філолагіні Наталлі Адамовіч — дачкі пісьменніка Алеся Адамовіча. Наталля Адамовіч памерла 7 верасня 2026 года. Яна захоўвала і вывучала архіў бацькі, дапамагала даследчыкам і выступала за выданне яго твораў без цэнзуры.