🇮🇪 У Ірландыі беларусы змогуць працягваць ВНЖ з пратэрмінаваным пашпартам Кожны выпадак будуць ацэньваць індывідуальна, а заяўнікам трэба будзе патлумачыць, чаму яны не могуць атрымаць новы дакумент. Пра гэта паведаміў міністр міграцыі Ірландыі Колм Брофі ў адказ на запыт дэпутата — піша «Зеркало». Раней падобныя захады для беларусаў прынялі Іспанія, Швецыя і Данія.