Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.1/day last 49 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. edited

    Зяленскі адказаў, калі прыедзе ў Маскву Расейскі прапагандыст паспрабаваў задаць пытанне прэзідэнту Украіны і атрымаў іранічны адказ.

  2. Украіна перадала Паўднёвай Карэі двух палонных вайскоўцаў КНДР «Гэтых хлопцаў нялёгка ўзяць у палон жывымі. Адзін з іх, калі зразумеў, што яго збіраюцца ўзяць у палон, паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам і быў шакаваны тым, што лёс не дазволіў яму памерці. Вось так выхоўваюць людзей на Поўначы. Гэта рэальнасць. Іх пазбаўляюць права выбару і ўнушаюць, што яны павінны памерці, нягледзячы ні на што», – заявіў Зяленскі з трыбуны ААН. Паводле прэзідэнта Украіны, КНДР ужо адправіла ў Расею ад 30 да 50 тысяч вайскоўцаў, а таксама боепрыпасы і зброю. У абмен Пхеньян атрымаў $13 млрд у выглядзе валюты і энерганосьбітаў.

  3. +1

    Расейцы атакавалі Кіеў балістычнымі ракетамі Два чалавекі загінулі, яшчэ як мінімум восем жыхароў атрымалі раненні. Пад удар трапілі аўтамабілі, склады, прыватныя дамы і адміністрацыйны будынак. Акрамя таго, расейскія дроны атакавалі Адэскую вобласць. У выніку ўдараў былі пашкоджаныя лякарня і навучальная ўстанова, а таксама ўзніклі пажары ў гандлёвым цэнтры і прыватным жылым доме. Пацярпелі два чалавекі.

  4. edited

    Анджэй Пачобут сустрэўся з Джонам Коўлам «Я ўдзячны Коўлу за намаганні дзеля майго вызвалення і вызвалення іншых палітвязняў. Трымаю кулакі за яго місію і наступны візіт у Беларусь», – напісаў былы палітвязень. Сустрэча прайшла ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША. Пачобут і Коўл абмеркавалі пытанні палітвязняў, польскай дыяспары ў Беларусі, а таксама магчымасці паляпшэння сітуацыі ў нашай краіне.

  5. edited

    ☕️ Вітаем, шаноўныя! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць: 🔺 На што могуць дамовіцца Польшча і лукашэнкаўская Беларусь? Доктар палітычных навук Андрэй Казакевіч растлумачыў «Белсату», чаго варта чакаць. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 Што не так з планам Трампа на беларускія ўгнаенні? Доналд Трамп хоча купляць шмат беларускага калію і танней, чым канадскага. «Белсат» абмеркаваў з экспертамі, наколькі гэта сёння рэальна. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі 🔺 «Гэтыя грошы могуць пайсці на рэпрэсіі» Ціханоўская пракаментавала «калійную ўгоду» ЗША і Беларусі. Чытайце тут, калі вы ў Беларусі #штопачытаць

  6. 🐗 Калі раптам вас цікавіць як начуюць кабанчыкі, то вось так У полі рапсу, утульна і па-сямейнаму... Так пішуць і каментуюць у сацыяльных сетках. "Вытапталі пару гектараў рапсу і спяць задаволеныя 😁. Аграном у смутку, ізноў трэба спісваць страты". 😉

  7. edited

    ☝️Свята-Елісавецінскі манастыр у Заходняй Еўропе: гандлюе незаконна Чарговую выставу-продаж яго працаўнікі правядуць 27 верасня ў Антвэрпэне пры храме, які падпарадкоўваецца РПЦ. Палітолаг Наталка Васілевіч мяркуе, што гандляркі хаваюць сваю прыналежнасць да скандальна вядомага манастыра і парушаюць закон. "Сам гэты гандаль — дзейнасць незаконная. І ўжо былі выпадкі, напрыклад, у Італіі, калі мясцовыя ўлады звярталі ўвагу: сёстры з манастыра фактычна займаюцца камерцыйнай дзейнасцю без дазволу, маючы турыстычныя візы. Гэта нямэтавае выкарыстанне выдадзеных віз. Менскі манастыр вядомы падтрымкай расейскага войска ў вайне супраць Украіны. У 2020 годзе ягоныя служыцелі адмаўляў каронавірус і падтрымалі Лукашэнку і ягоныя рэпрэсіі. ☝️

  8. 💥 #галоўнае за 23 верасня ✔️ Трамп пацвердзіў жаданне купляць беларускі калій. Першае судна мае прыбыць у ЗША ў кастрычніку. Ціханоўская папярэдзіла пра рызыкі ✔️ Кіраўнік польскага МЗС Радослаў Сікорскі сустрэўся з кіраўніком МЗС Беларусі Рыжанковым. Пра што размаўлялі? ✔️ Расейскі Мі-8 на 42 секунды парушыў паветраную прастору Польшчы ✔️ Кубракоў заклікаў даць сілавікам магчымасць прымаць рашэнні без санкцыі пракурора «ў асаблівых умовах» ✔️ Дачка зніклага былога кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі распавяла пра суд над Гараўскім ✔️ «Цяжка ўявіць, каб такое капанне працягвалася некалькі дзён або тыдняў і заставалася цалкам незаўважаным з беларускага боку». Рэпартаж «Белсата» з латвійскай мяжы ✔️ У Гомельскай вобласці пройдуць вучэнні МУС па разгоне пратэстаў і рэагаванні на дыверсантаў. Таксама па даручэнні Лукашэнкі пачалася праверка баявой гатовасці ВПС і войскаў СПА ✔️ Былога гендырэктара мясакамбіната асудзілі на 7 гадоў калоніі за хабар крыптавалютай ✔️ На вайне ва Украіне знік 57-гадовы беларус, які ваяваў на баку Расеі ✔️ Ашуканцы дабраліся да дамавых чатаў ✔️ Беларусаў будуць штрафаваць за жартаўлівыя налепкі на аўта ✔️ Анджэй Пачобут выказаўся пра новую амбасаду Польшчы ў Менску ✔️ Літоўскія памежнікі перахапіл дрон з 1000 пачкамі беларускіх цыгарэт ✔️ Суд ЕЗ адхіліў пазоў МАЗу і пакінуў у сіле санкцыі ✔️ Ад заўтра ў Менску пачнуць уключаць ацяпленне #рэпрэсіі ◽️ Стваральнік буйнога фан-акаўнту Лэдзі Гагі два гады правёў у беларускай калоніі

  9. edited

    🐠 Абед у падводным царстве Гарадзенскі заапарк паказаў як кормяць насельнікаў акварыўмаў. Праца цікавая і клопатная. ☝️

  10. edited

    🔥 Случак дамогся пакарання чыноўніка ў Слуцку За непаважнае стаўленне да роднай мовы. Пра гэта праваабаронца паведаміў у сваёй сацыяльнай сетцы. "Упершыню з 2020 года прыцягнуў да адказнасці за ігнараванне беларускай мовы па арт. 10.16 КаАП “Парушэнне заканадаўства аб мовах” Беларусафобы, зноў надыходзяць вашыя цяжкія часы", -- папярэджвае Случак. Ігар Случак -- праваабаронца і юрыст, шмат гадоў паслядоўна дамагаецца ад дзяржаўных службаў і прадпрыемстваў выкарыстання беларускай мовы. Аўтар кнігі «10 стагоддзяў дзяржаўнасці і дыскрымінацыі беларускай мовы». ☝️

  11. ☝️"Няма дарог, каб пайшоў транспарт" Так адказваюць чыноўнікі Гомеля жыхарам прыгараднай вёскі Раманавічы. Мясцовыя дамагаюцца асвятлення і падаўжэння аўтобуснага маршруту хаця б на прыпынак, бо дзеці ў школу ходзяць па гразі. Яшчэ ў лютым чыноўнікі абяцалі выехаць на месца і даслаць грэйдэр для падсыпкі дарогі друзам, аднак "так ні разу і не прыехалі". "Паглядзіце на відэа з месца - і вось па такім даводзіцца хадзіць увесь час. Пішам звароты - адказваюць: «Няма дарог, каб падоўжыць транспарт і зрабіць прыпынак бліжэй», - піша адна з жыхарак". Спадзяванняў на лепшае таксама мала: у верасні абласны эканамічны суд прызнаў падрадную арганізацыю «Будтрэст №14» банкрутам. ☝️

  12. edited

    🇵🇱 «Умова - поўнае спыненне агрэсіі»: намеснік кіраўніка МЗС Польшчы пракаментаваў сустрэчу Сікорскага і Рыжанкова Пачатак палітычнага дыялогу паміж Варшавай і Менскам, сімвалам якога стала сустрэча міністраў замежных справаў у Нью-Ёрку, стаў магчымым дзякуючы канкрэтным крокам беларускага боку па зніжэнні напружанасці. Пра гэта ў інтэрв’ю украінскаму тэлеканалу «Слава» заявіў намеснік міністра замежных справаў Польшчы Марцін Басацкі. Паводле дыпламата, за апошнія месяцы Менск зрабіў шэраг канкрэтных дзеянняў, якія паменшылі агрэсіўнасць Беларусі ў дачыненні да суседзяў. Сярод асноўных чыннікаў Басацкі адзначыў вызваленне каля 800 палітвязняў і істотнае зніжэнне гібрыднага міграцыйнага ціску на мяжы - да некалькіх працэнтаў ад узроўню мінулых 4–5 гадоў. Марцін Басацкі сфармуляваў дакладную ўмову Варшавы для далейшага перамоўнага працэсу: «Мы, безумоўна, хацелі б мець добрыя адносіны з усімі суседзямі, але каб так было, гэтыя суседзі не могуць быць агрэсіўнымі. Думаю, гэта і ёсць адказ на пытанне, якія польскія ўмовы сумленнага дыялогу з Беларуссю: каб з таго боку — пры належнай ацэнцы тых жэстаў і дзеянняў, якія беларускі бок зрабіў за апошнія дзесяць з лішнім месяцаў, — адбылося поўнае спыненне агрэсіўных жэстаў з боку Беларусі». Дыпламат дадаў, што Польшча памятае пра сотні палітвязняў, якія ўсё яшчэ застаюцца ў турмах, і пакуль устрымліваецца ад ацэнак, ці стане сустрэча ў Нью-Ёрку паўнавартасным пераломам ва ўзаемаадносінах, ці застанецца адзінкавым жэстам.

  13. 🤸‍♂️ Добрыя звычкі часам нараджаюцца ў вельмі нечаканых абставінах У Анатоля Лябедзькі адна з іх пачалася яшчэ на вясковых танцах і засталася з ім на ўсё жыццё. Піт Паўлаў распытаў палітыка пра спорт, узрост і штодзённую дысцыпліну, а таксама праверыў, ці ўсё так добра на практыцы. 💃🏼 Глядзіце больш цікавых і важных рэчаў у нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».

  14. 🇵🇱 У Варшаве беларусы выйдуць на акцыю супраць адмоваў у палітычным прытулку 26 верасня каля Упраўлення па справах замежнікаў у Варшаве пройдзе акцыя «Калі ў Беларусі стала бяспечна?». Удзельнікі хочуць звярнуць увагу на рост колькасці адмоваў беларусам у міжнароднай абароне. Паводле даных выдання MOST, за першыя сем месяцаў 2026 года беларусы атрымалі 165 адмоваў, а ў ліпені абарону атрымалі толькі 14 з 108 заяўнікаў.

  15. 🏚😡 Гэта рамонтнае пекла Жыхары дому ў Гомлі 4 месяцы жывуць без прыбіральні, а некаторыя – нават без падлогі. І выглядае, што справа нават не рушыць у бок заканчэння.

  16. 🔥Ад заўтра ў Менску пачнуць уключаць ацяпленне Найперш яго улючаць у дзіцячых садках і школах, медыцынскіх і сацыяльных установах, музеях, бібліятэках, архівах, гатэлях, а таксама спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах. Пра гэта паведаміў Менгарвыканкам.

  17. 🇺🇦 Украіна пагадзілася на поўнае і неадкладнае спыненне агню І заклікае Расею зрабіць тое ж самае. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве 51 дзяржавы — члена ААН, якую цытуе МЗС Украіны. Падпісанты таксама заклікалі Расею спыніць агрэсію, паўнавартасна ўдзельнічаць у перамовах і забяспечыць вяртанне ва Украіну незаконна затрыманых, прымусова перамешчаных і дэпартаваных украінскіх мірных жыхароў.

  18. 📌 Расейскі верталёт зноў залятаў у Польшчу. Ці будзе адказ? 📌 У Гомлі няма каму «ваяваць»? На вучэннях заўважылі жанчын 📌 Больш улады для міліцыі ў абыход пракуратуры. Што задумаў Кубракоў? 📺 Пра гэта і не толькі пагамонім у вечаровай Студыі Белсату. Уключайце эфір!

  19. 🪵 У цэнтры Магілёва з грузавіка на дарогу звалілася бервяно Гэты страх не ўсе зразумеюць, але шмат хто ўзгадае.

  20. Older posts