Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 26 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
edited

🇵🇱 «Умова - поўнае спыненне агрэсіі»: намеснік кіраўніка МЗС Польшчы пракаментаваў сустрэчу Сікорскага і Рыжанкова Пачатак палітычнага дыялогу паміж Варшавай і Менскам, сімвалам якога стала сустрэча міністраў замежных справаў у Нью-Ёрку, стаў магчымым дзякуючы канкрэтным крокам беларускага боку па зніжэнні напружанасці. Пра гэта ў інтэрв’ю украінскаму тэлеканалу «Слава» заявіў намеснік міністра замежных справаў Польшчы Марцін Басацкі. Паводле дыпламата, за апошнія месяцы Менск зрабіў шэраг канкрэтных дзеянняў, якія паменшылі агрэсіўнасць Беларусі ў дачыненні да суседзяў. Сярод асноўных чыннікаў Басацкі адзначыў вызваленне каля 800 палітвязняў і істотнае зніжэнне гібрыднага міграцыйнага ціску на мяжы - да некалькіх працэнтаў ад узроўню мінулых 4–5 гадоў. Марцін Басацкі сфармуляваў дакладную ўмову Варшавы для далейшага перамоўнага працэсу: «Мы, безумоўна, хацелі б мець добрыя адносіны з усімі суседзямі, але каб так было, гэтыя суседзі не могуць быць агрэсіўнымі. Думаю, гэта і ёсць адказ на пытанне, якія польскія ўмовы сумленнага дыялогу з Беларуссю: каб з таго боку — пры належнай ацэнцы тых жэстаў і дзеянняў, якія беларускі бок зрабіў за апошнія дзесяць з лішнім месяцаў, — адбылося поўнае спыненне агрэсіўных жэстаў з боку Беларусі». Дыпламат дадаў, што Польшча памятае пра сотні палітвязняў, якія ўсё яшчэ застаюцца ў турмах, і пакуль устрымліваецца ад ацэнак, ці стане сустрэча ў Нью-Ёрку паўнавартасным пераломам ва ўзаемаадносінах, ці застанецца адзінкавым жэстам.

Views over time

05001K1.5K2K23 Sep 17:1911 Nov 21:461.7K23 Sep 17:19: 0 views11 Nov 21:46: 1,730 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
23 Sep 2026, 17:190
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.