🇵🇱 У Варшаве беларусы выйдуць на акцыю супраць адмоваў у палітычным прытулку 26 верасня каля Упраўлення па справах замежнікаў у Варшаве пройдзе акцыя «Калі ў Беларусі стала бяспечна?». Удзельнікі хочуць звярнуць увагу на рост колькасці адмоваў беларусам у міжнароднай абароне. Паводле даных выдання MOST, за першыя сем месяцаў 2026 года беларусы атрымалі 165 адмоваў, а ў ліпені абарону атрымалі толькі 14 з 108 заяўнікаў.