🇺🇦 Украіна пагадзілася на поўнае і неадкладнае спыненне агню І заклікае Расею зрабіць тое ж самае. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве 51 дзяржавы — члена ААН, якую цытуе МЗС Украіны. Падпісанты таксама заклікалі Расею спыніць агрэсію, паўнавартасна ўдзельнічаць у перамовах і забяспечыць вяртанне ва Украіну незаконна затрыманых, прымусова перамешчаных і дэпартаваных украінскіх мірных жыхароў.