🔥 Случак дамогся пакарання чыноўніка ў Слуцку За непаважнае стаўленне да роднай мовы. Пра гэта праваабаронца паведаміў у сваёй сацыяльнай сетцы. "Упершыню з 2020 года прыцягнуў да адказнасці за ігнараванне беларускай мовы па арт. 10.16 КаАП “Парушэнне заканадаўства аб мовах” Беларусафобы, зноў надыходзяць вашыя цяжкія часы", -- папярэджвае Случак. Ігар Случак -- праваабаронца і юрыст, шмат гадоў паслядоўна дамагаецца ад дзяржаўных службаў і прадпрыемстваў выкарыстання беларускай мовы. Аўтар кнігі «10 стагоддзяў дзяржаўнасці і дыскрымінацыі беларускай мовы». ☝️