Анджэй Пачобут сустрэўся з Джонам Коўлам «Я ўдзячны Коўлу за намаганні дзеля майго вызвалення і вызвалення іншых палітвязняў. Трымаю кулакі за яго місію і наступны візіт у Беларусь», – напісаў былы палітвязень. Сустрэча прайшла ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША. Пачобут і Коўл абмеркавалі пытанні палітвязняў, польскай дыяспары ў Беларусі, а таксама магчымасці паляпшэння сітуацыі ў нашай краіне.