Украіна перадала Паўднёвай Карэі двух палонных вайскоўцаў КНДР «Гэтых хлопцаў нялёгка ўзяць у палон жывымі. Адзін з іх, калі зразумеў, што яго збіраюцца ўзяць у палон, паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам і быў шакаваны тым, што лёс не дазволіў яму памерці. Вось так выхоўваюць людзей на Поўначы. Гэта рэальнасць. Іх пазбаўляюць права выбару і ўнушаюць, што яны павінны памерці, нягледзячы ні на што», – заявіў Зяленскі з трыбуны ААН. Паводле прэзідэнта Украіны, КНДР ужо адправіла ў Расею ад 30 да 50 тысяч вайскоўцаў, а таксама боепрыпасы і зброю. У абмен Пхеньян атрымаў $13 млрд у выглядзе валюты і энерганосьбітаў.