Расейцы атакавалі Кіеў балістычнымі ракетамі Два чалавекі загінулі, яшчэ як мінімум восем жыхароў атрымалі раненні. Пад удар трапілі аўтамабілі, склады, прыватныя дамы і адміністрацыйны будынак. Акрамя таго, расейскія дроны атакавалі Адэскую вобласць. У выніку ўдараў былі пашкоджаныя лякарня і навучальная ўстанова, а таксама ўзніклі пажары ў гандлёвым цэнтры і прыватным жылым доме. Пацярпелі два чалавекі.