«Ён удзельнічаў у забойстве майго бацькі» Дачка зніклага былога кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі распавяла пра суд над адным з байцоў лукашэнкаўскага «эскадрону смерці»:
Белсат ✔
Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat
-
edited -
edited
😳 Стваральнік буйнога фан-акаўнту Лэдзі Гагі два гады правёў у беларускай калоніі Высветлілася, што ўладальнікам акаўнту Gaga Daily з 480 тысячамі падпісантаў апынуўся 32-гадовы мянчук Кірыл. У пачатку 2024 года яго арыштавалі за ўдзел у пратэстах і асудзілі на больш чым два гады зняволення. Ён цалкам адбыў пакаранне ў ІК-17 у Магілёўскай вобласці і выйшаў на волю ў красавіку 2026 года. «Прабачце за адсутнасць навінаў – я літаральна быў у турме 😭» – напісаў Кірыл, вяртаючыся ў акаўнт. Ён расказаў, што ўвесь гэты час Gaga Daily вялі яго сябры, і падзякаваў фанатам за паведамленні падтрымкі. Кірыл таксама сказаў, што цяпер ён на волі і ў бяспецы. #Рэпрэсіі
-
💻 Спрабавалі зменшыць папяровую працу – у выніку павялічылі яе ўдвая Электронныя дзённікі выглядалі добрай ідэяй, але атрымалася «як заўжды»
-
🪖 У Беларусі па даручэнні Лукашэнкі пачалася праверка баявой гатовасці ВПС і войскаў СПА Раней падобныя праверкі прайшлі ва ўнутраных войсках МУС і ў адным з танкавых батальёнаў.
-
🚛 Суд ЕЗ адхіліў пазоў МАЗу і пакінуў у сіле санкцыі МАЗ патрабаваў скасаваць санкцыі Еўразвязу, сцвярджаючы, што сама форма дзяржаўнай ўласнасці прадпрыемства не даказвае падтрымку рэжыму. Суд адмовіў, бо палічыў, што завод застаецца крыніцай даходаў беларускіх уладаў: МАЗ цалкам належыць дзяржаве, а яго дзейнасць прыносіць бюджэту падаткі і іншыя выплаты. 🔗 Падрабязнасці — па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
-
edited
✊ Святлана Ціханоўская папярэдзіла пра рызыкі «калійнай угоды» ЗША з Беларуссю Паводле яе, без адпаведных умоваў атрыманыя ад продажу ўгнаенняў грошы могуць быць выкарыстаныя супраць беларусаў: Кожнае эканамічнае пагадненне з дыктатарамі звязанае з рызыкай, таму што без адпаведных умоваў гэтыя грошы могуць быць пайсці на рэпрэсіі і на падтрымку расейскай вайны. Канешне, мы цэнім высілкі прэзідэнта Трампа па вызваленні палітвязняў і заахвочваем да працягу гэтага гуманітарнага шляху, але калі казаць пра канкрэтна гэтую ўгоду, то тут больш пытанняў, чым адказаў» — сказала Ціханоўская. Нядаўна Доналд Трамп заявіў, што ЗША рыхтуюць буйную здзелку па закупцы беларускага калію як альтэрнатывы канадскім угнаенням. Першую партыю ўжо адгрузілі — 30 тысяч тон плануюць даставіць у порт Новага Арлеана ў кастрычніку.
-
edited 🤡 З Саладухам, але без замежных дыпламатаў 6 гадоў таму на фоне масавых пратэстаў адбылася таемная інаўгурацыя Лукашэнкі. Згадваем гэтую ганебную падзею👇
-
➡️ Расея можа не пераходзіць чырвоную лінію, а ўвесь час пасоўваць яе Дрон у чужой паветранай прасторы, інцыдэнт на мяжы, новая правакацыя – і кожны раз праверка, якой будзе рэакцыя Еўропы. У нашай праграме «Тут і там» палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў тлумачыць, чаму лічыць такі сцэнар эскалацыі рэальным. 🎥 Глядзіце праграму цалкам на YouTube-канале «БЕЛСАТ NEWS».
-
🚨Сабатаж? У Польшчы невядомыя паклалі бетонныя блокі на рэйкі перад двума грузавымі цягнікамі Здарэнне адбылося ў Люблінскім ваяводстве на лініі Лукаў–Скерневіцы. Гэты шлях выкарыстоўваецца для лагістыкі ў бок Украіны. Два грузавыя цягнікі, якія ехалі насустрач адзін аднаму, наехалі на перашкоды, але не сышлі з рэек. Паводле польскай паліцыі, адзін з цягнікоў перавозіў пустыя паліўныя цыстэрны. Абодва лакаматывы атрымалі пашкоджанні, рух на ўчастку часова спынілі. Паліцыя расследуе здарэнне як магчымую спробу стварэння чыгуначнай катастрофы.
-
edited
🚨 Кубракоў заклікаў даць сілавікам магчымасць прымаць рашэнні без санкцыі пракурора «ў асаблівых умовах» Для гэтага кіраўнік МУС прапануе пашырыць паўнамоцтвы кіраўнікоў аператыўна-штабных структур. Што менавіта маецца на ўвазе, Кубракоў не ўдакладніў. Аднак з кантэксту вучэнняў, падчас якіх была агучаная прапанова, можна меркаваць, што гаворка ідзе пра сітуацыі, звязаныя з масавымі беспарадкамі, дзеяннямі спецпадраздзяленняў і прымяненнем зброі.
-
edited
🇱🇹🚁 Літоўскія памежнікі перахапіл дрон з 1000 пачкамі беларускіх цыгарэт У Шальчынінкайскім раёне дрон прымусова пасадзілі з дапамогай антыдронавага абсталявання, пасля чаго ён загарэўся. Ён нёс два пакункі з 1000 пачкамі цыгарэт Minsk Superslims з беларускімі акцызнымі маркамі. Гэта ўжо 58-ы дрон кантрабандыстаў, перахоплены літоўскімі памежнікамі сёлета. За ўвесь мінулы год іх было 59.
-
edited
🇵🇱 Расейскі Мі-8 на 42 секунды парушыў паветраную прастору Польшчы Расейскі вайсковы верталёт сёння а поўдні заляцеў з Калінінградскай вобласці ў Польшчу каля Бранева. Паводле вайскоўцаў, верталёт праляцеў каля 300 метраў углыб польскай тэрыторыі. Характар інцыдэнту паказвае на тое, што Расея ў чарговы раз правярае гатовасць нашай супрацьпаветранай абароны – пішуць вайскоўцы. Мі-8 адсочвалі польскія радары, пасля чаго ў паветра паднялі знішчальнікі.
-
edited
Бабарыка падзякаваў кіраўніку МЗС Польшчы за сустрэчу з беларускім бокам у Нью-Ёрку «Дзякую Радославу Сікорскаму 🇵🇱 за сустрэчу з міністрам замежных справаў Беларусі ў рамках #UNGA81, нягледзячы на сённяшнія няпростыя абставіны. Любая магчымасць для дыялогу важная, калі яна можа спрыяць паляпшэнню адносінаў на карысць людзей Польшчы і Беларусі», — напісаў у X Віктар Бабарыка. Сустрэча Сікорскага і Рыжанкова адбылася на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку. Сікорскі назваў яе першай, «уступнай», і сказаў, што кантакты паміж бакамі адбываюцца таксама на іншых узроўнях. Польскі журналіст Руслан Шошын, які асвятляе беларускую тэматыку, у каментары «Белсату» назваў сустрэчу «пераломам без выразнай, зразумелай перспектывы». Што гэта быў перш за ўсё сімвалічны крок, наступствы якога пакуль незразумелыя.
-
edited 🤔 Паміж Менскам і Варшавай пацяплела? Абмяркуем, ці палепшацца стасункі дыктатара з афіцыйнай Польшчай, у «Нашым дні» ☝️ Апроч таго паразмаўляем пра тое, як Лукашэнка кажа, што калій распраданы, а сам неўзабаве адгрузіць трошкі ЗША, а яшчэ пра ягоны ўказ, дзякуючы якому бацькі хворай малечы не могуць адкрыць дабрачынны рахунак. ▶️ Далучайцеся да трансляцыі!
-
edited
💱 Курсы валютаў 23 верасня Долар дадаў паўкапейкі пасля працяглага падзення. А еўра працягнуў ісці на паніжэнне. Расейскі рубель таксама трохі здаў. #курсывалютаў
-
🇵🇱 Анджэй Пачобут выказаўся пра новую амбасаду Польшчы ў Менску Паводле былога палітвязня, будынак новай амбасады мае сімвалічны сэнс: «Будаўніцтва новай амбасады Польшчы ў Менску — важны сігнал, што Варшава не перакрэслівае магчымасці ўстанаўлення ў будучыні нармальных адносінаў з Беларуссю. Гэта таксама доказ таго, што Польшча не перакрэслівае будучыню незалежнай Беларусі». Пачобут таксама адзначыў, што будынак цалкам збудаваны польскімі кампаніямі з выкарыстаннем польскіх матэрыялаў, што мае важнае значэнне для бяспекі.
-
🚗 Беларусаў будуць штрафаваць за жартаўлівыя налепкі на аўта У ДАІ кажуць, што размяшчаць мемныя надпісы і малюнкі на ўласным аўтамабілі забаронена. За першы раз пагражае штраф – адна базавая велічыня (45 рублёў). Калі такое парушэнне паўторыцца цягам года, штраф будзе ад 2 да 6 базавых.
-
🚨 Ашуканцы дабраліся да дамавых чатаў Махляры пачалі размяшчаць там фальшывыя аб’явы аб продажы мэблі па прывабных коштах. Калі ахвяра зацікаўлівалася, яе прасілі пералічыць грошы на картку замежнага банку. На такую схему ледзь не трапіў жыхар менскага ЖК «Дубравінскі»: «Я паспрабаваў перавесці пару рублёў для праверкі – мой банк заблакаваў аперацыю. І тут я вырашыў пашукаць падобныя фота ў інтэрнэце. І, вядома ж, знайшоў на «Авіта» такі ж стол». – перадае яго словы Onliner. Падобныя аб’явы таксама заўважылі ў чатах «Зялёнай гавані», «Новай Баравой», «Антонаўскага квартала» і «Левады».
-
🪖 На вайне ва Украіне знік 57-гадовы беларус, які ваяваў на баку Расеі Аляксандр Савасцюк, які паходзіць з Берасця жыў у Краснадары і служыў у расейскай арміі. Ён разам з расейскім вайскоўцам знік пасля выхаду на заданне ў Харкаўскай вобласці 20 жніўня, а 22 жніўня іх абвясцілі зніклымі без вестак. Паводле BELPOL, Савасцюк у 1992 годзе быў асуджаны ў Беларусі на 3,5 года за рабаванне. 🔗 Што вядома пра яго і агулам пра тое, колькі цяпер беларусаў ваюе на баку Расеі – чытайце па спасылцы ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі
-
«Наша Ніва»: Былога гендырэктара мясакамбіната асудзілі на 7 гадоў калоніі за хабар крыптавалютай Алег Іванова прызналі вінаватым у атрыманні хабару. Паводле Генпракуратуры, з 2019 да 2025 года ён атрымаў ад пяці кампаній 1,8 млн рублёў і крыптавалюту. Грошы ад хабару пералічваліся на рахункі і крыптакашалькі яго дачкі, якая, паводле следства, не ведала пра іх незаконнае паходжанне. Узамен дырэктар дапамагаў пэўным пастаўшчыкам атрымліваць кантракты на закупку харчовых дабавак.
- Older posts