Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году. Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал. ↓ Важныя спасылкі ↓ 📲 cde34rfv.ovh taplink.cc/belsat

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.2/day last 14 minutes ago
Reactions per 1K views 14.7 ❤ 🤬 😢
  1. 🚗 У Менску распрадалі партыю новых BMW коштам па €180 тыс Але галоўная цікавостка ў тым, што ўвоз іх у Беларусь – забаронены. Пра гэта глядзіце ў нашым відэа☝🏼

  2. ⚖️ У бюджэт Міжнароднага крымінальнага суда Гаазе на 2027 год заклалі фінансаванне «беларускага кейсу» Пра гэта паведаміў Павел Латушка - піша Еўрарадыё. Паводле кіраўніка НАУ, грошы прадугледжаныя на расследаванне сітуацыі ў Беларусі, працу пракурора і правядзенне следчых дзеянняў.

  3. ☝️ Новыя звесткі пра тое, як узбагачаюцца за дзяржаўны кошт сваякі клану Лукашэнкаў ды іх набліжаныя. На казіно, кажа, не зарабляюць, а на чым тады? Тым часам цэлае войска інтэрнэт-ботаў накіравалі на апраўданне «лейтэнанта Колі» ▶️ Глядзіце ў нашай вечаровай Студыі Белсату. Акрамя гэтага паразмаўляем пра палітвязняў, Дзень так званага «адзінства» ды іншыя цікавыя інфанагоды. Далучайцеся!

  4. edited

    😁 Села батарэйка? Мемны вайсковец, які перадаваў «зарад рашучасці» ад Лукашэнкі, звольнены Але палкоўнік Крываносаў працягне працаваць у Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ў Менску. На пасадзе ваеннага камісара Гомельскай вобласці яго замянілі маладзейшым падпалкоўнікам — піша «Флагшток»

  5. 🇸🇪 «Бюро»: у Швецыі расследуюць магчымае парушэнне санкцый супраць Беларусі Раней журналісты Бюро высветлілі, што да перавозкі грузаў са шведскай медычнай фабрыкі AstraZeneca прыцягваліся польская DSPL і казахстанская «Тэхнабел», якія, паводле расследавання, звязаныя з беларускім перавознікам «Джэнці-спедзішн». Транспартным кампаніям з Беларусі забаронена працаваць у ЕЗ праз антываенныя санкцыі. Цяпер стала вядома, што шведская паліцыя расследуе гэтую справу – пішуць у «Бюро».

  6. 🤬 «Дзень народнага адзінства» ў 2021 годзе ў беларускай калоніі адзначылі збіццём зняволеных Гэтай гісторыяй падзяліўся адзін палітзняволены. У ПК-17 у зоне карантыну групе новапрыбылых зняволеных выдалі толькі некалькі аднаразовых кубкаў – на ўсіх не хапіла. Яны вырашылі разам зрабіць каву ў адным вялікім кубку, але супрацоўнікам рэжымнага аддзелу не спадабалася гэтая ўзаемадапамога. Тады ў калонію ўварваліся каля дзясятка супрацоўнікаў з дубінкамі, паставілі вязняў да сценкі і пачалі жорстка збіваць: Яны пачалі крычаць, ставіць людзей да сценкі «на расцяжку». Пры гэтым наносілі шматлікія ўдары: білі дубінкамі, нават нагамі. Некаторыя падалі, але мусілі зноў падымацца і станавіцца каля сценкі. Найбольш актыўным у збіцці быў начальнік рэжымнага аддзела Сяргей Карчэўскі – ён наносіў удары па нагах, каб вязні шырэй расстаўлялі іх, а некаторых збіваў нагамі, быццам граў у футбол». #Рэпрэсіі

  7. У акупаванай Расеяй частцы Херсонскай вобласці збіраюць наладзіць пастаўкі сельгастэхнікі, запчастак і ўгнаенняў з Беларусі Пра гэта заявіў кіраўнік акупацыйных уладаў Херсоншчыны Уладзімір Сальда, які летась сустракаўся з Лукашэнкам. Гаворка ідзе не пра адзінкавыя закупы, а пра асобныя кантракты паміж херсонскімі гаспадаркамі і беларускімі пастаўшчыкамі, у тым ліку з выкарыстаннем лізінгу і арганізацыяй дастаўкі на акупаваную тэрыторыю Украіны. Таксама акупацыйныя ўлады хочуць прыцягнуць Беларускую нацыянальную біятэхналагічную карпарацыю да падрыхтоўкі кадраў для аграпрамысловага комплексу на акупаванай тэрыторыі.

  8. 🇵🇱 Кіраўнік МЗС Польшчы адказаў на пагрозу дарадцы Пуціна знішчыць Польшчу за 2-3 дні Польскі міністр Радослаў Сікорскі папярэдзіў, што Расея павінна разумець суадносіны сіл і наступствы такіх пагроз. Ён таксама сказаў, што Расея мае перавагу ў ядравай зброі, але, паводле ягоных словаў, гэтая перавага цяжка выкарыстоўваецца: «Калі Расея магла б вырашыць гэтую вайну ядравым шантажом, яна ўжо гэта зрабіла б» Раней памочнік Пуціна Мікалай Патрушаў заявіў, што ў выпадку вайны Расеі з Польшчай, польская дзяржаўнасць «перастане існаваць за два-тры дні».

  9. 💊У Менску затрымалі двух наркакур’ераў — канфіскавана больш за 100 доз мефедрону 23-гадовы мантажнік і 50-гадовы дырэктар арганізацыі каля трох тыдняў раскладвалі наркотыкі па схованках у Менску і Менскім раёне. Сілавікі знайшлі ў іх перапіску з куратарамі наркашопа і каардынаты схованак.

  10. 😢 У Астравецкім раёне мужчына згарэў у кабіне трактара Агонь цалкам знішчыў кабіну і пашкодзіў колы трактара. Унутры машыны знайшлі моцна абгарэлае цела мужчыны. Выратаваць чалавека не ўдалося. Трагедыя здарылася 16 верасня на полі каля вёскі Гурнікі. Ратавальнікаў выклікаў мясцовы жыхар, які заўважыў пажар у полі. Паводле папярэдняй версіі, прычынай пажару магло быць парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання.

  11. 😐 «Вельмі хутка ўсе зразумелі, што савецкая ўлада – гэта ўлада чэкістаў» Беларуская прапаганда сцвярджае, што 17 верасня 1939 года адбылося аб'яднанне беларускага народу. А што ўзгадваюць відавочцы? Глядзіце ў нашым відэа! 👆 А паслухаць больш гісторыяў можна ў нашым фільме «Як нас вызвалялі ў верасні 1939 года» на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC».

  12. 💉У Расеі набіраюць папулярнасць «вакцынацыйныя туры» у Беларусь для сабак Беларускія ветэрынары скарысталіся попытам на замежныя вакцыны сярод расейцаў і арганізавалі выязныя ветпункты каля мяжы – на трасах з Масквы і Санкт-Пецярбургу. Расейцы ў сваю чаргу пачалі арганізоўваць выезды дзеля такіх прышчэпак, каб зэканоміць на паліве на дарогу. Прычына – праблемы з расейскай вакцынай «Мультикан-8». Уладальнікі паведамляюць пра цяжкія пабочныя рэакцыі ў гадаванцаў, нават да гібелі. А замежныя вакцыны сталі недаступныя пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.

  13. 🇪🇺🇨🇦 Урзуля фон дэр Ляен запрапанавала Канадзе «стаць першым асацыяваным членам ЕЗ» Яна заявіла, што хоча вывесці адносіны з Канадай «на найвышэйшы магчымы ўзровень». Сярод прыярытэтаў – гандаль, абарона, ШІ, энергетыка, крытычныя карысныя выкапні і эканамічная бяспека. Канада прагне збліжэння з ЕЗ і прапануе стварыць для сябе статус «асацыяванага члена». Гэта не будзе паўнавартасным сяброўствам: такой катэгорыі пакуль няма ў дамовах ЕЗ, але яна магла б азначаць значна больш цесную супрацу. Адносіны Канады з ЗША абвастрыліся праз гандлёвыя тарыфы і спрэчкі, таму краіна імкнецца ўмацаваць сувязі з Еўропай.

  14. 🇻🇦 Ватыкан упершыню ў гісторыі падасць фільм на «Оскар» Дакументальная 39-хвілінная стужка «Green Lava» распавядае пра маладога італьянца Джакомо Маціві, які жыве з мышачнай дыстрафіяй Дзюшэна. Фільм пакажуць у Бэвэрлі-Хілз 18–24 верасня, пасля чаго яго пададуць на разгляд у намінацыі за лепшы кароткаметражны дакументальны фільм.

  15. 🔻Кірунак – дно. Як змяніліся пазіцыі Беларусі ў сусветным рэйтынгу дэмакратыі Беларусь апынулася ў самым нізе сусветнага рэйтынгу па грамадзянскім удзеле: 162-е месца са 173 краінаў. За 2020–2025 гады гэты паказнік у Беларусі знізіўся адным з самых рэзкіх тэмпаў у свеце. Усё гэта праз пераслед супраць грамадзянскай супольнасці і медыя. У выніку адбылося фактычнае «выхалашчванне» грамадзянскай прасторы. 🔎«Белсат» прааналізаваў новае даследаванне пра ўзровень дэмакратыі. Што яно кажа пра Беларусь – чытайце ў артыкуле ✅ Адкрыць спасылку з Беларусі

  16. 🇵🇱 У Польшчы спынялі працу аэрапорты праз расейскі рэактыўны дрон каля мяжы Дрон выбухнуў усяго за 4 км ад польскага памежнага пераходу ў Дарогуску, паведаміў прэм’ер Дональд Туск. Паводле папярэдніх дадзеных польскіх вайскоўцаў, беспілотнік альбо ўразіў цэль, альбо быў збіты ўжо на ўкраінскім баку. Праз гэта Польшча падняла ў паветра знішчальнікі, а аэрапорты Любліна і Жэшава часова спынялі працу. Парушэння польскай паветранай прасторы не фіксавалі. Нагадаем, 13 верасня каля гэтага ж памежнага пераходу расейскі дрон ударыў па цягніку Кіеў — Варшава.

  17. edited

    💱 Курсы валютаў 17 верасня Долар дадаў паўкапейкі. Еўра працягнуў працяглае паніжэнне і згубіў 1.1 капейкі. Расейскі рубель згубіў таксама, але не так істотна. #курсывалютаў

  18. edited

    🎓 Гомельскі ўніверсітэт закупляе нары. Але не для таго, пра што вы падумалі Выданне «Флагшток» заўважыла незвычайны тэндар на 7 двух’ярусных металічных нараў з драўлянымі рэйкамі за 6 тысяч рублёў. Іх усталююць у сховішчы грамадзянскай абароны ў старым корпусе ўніверсітэту. Падобныя закупы апошнім часам праводзілі і іншыя беларускія ўніверсітэты – у Горадні і Магілёве.

  19. edited

    ❗️ Літоўскае МЗС накіравала Беларусі ноту рашучага пратэсту пасля прылёту з Беларусі беспілотніка Вільня патрабуе неадкладна і падрабязна патлумачыць, чаму дрон заляцеў з боку Беларусі і апынуўся ў Літве. Таксама літоўскі бок заклікаў Беларусь забяспечыць кантроль над сваёй тэрыторыяй і паветранай прасторай. Здарэнне адбылося ў ноч з 14 на 15 верасня. Літва выявіла і знішчыла беспілотнік з выбухоўкай, які заляцеў з тэрыторыі Беларусі.

  20. 🇱🇹 Літва падзякавала ЗША за вызваленне беларускіх палітвязняў Пасля вяртання спецпасалнніка Трампа Джона Коўла з Беларусі, ён сустрэўся з прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам Літвы. Прэм'ер Сінкявічус сказаў, што дыпламатычныя намаганні ЗША спрыяюць зніжэнню напружанасці і гібрыдных пагрозаў у рэгіёне: Чым больш увагі ЗША надаюць нашаму рэгіёну, тым больш бяспечна мы сябе адчуваем Літоўскі прэм'ер таксама папрасіў перадаць Доналду Трампу падзяку за намаганні дзеля бяспекі Літвы і рэгіёну. А прэзідэнт Наўседа ў той жа час сказаў, што агульная сітуацыя з бяспекай не мяняецца: Не варта прыраўноўваць пэўны гуманітарны прагрэс да больш шырокіх палітычных зменаў і зменаў у бяспецы ў Беларусі. Нягледзячы на гуманітарныя жэсты, агульная сітуацыя з бяспекай застаецца па сутнасці нязменнай Нагадаем, што ўчора Джон Коўл агучыў планы вярнуцца ў Беларусь праз месяц, каб дамагчыся вызваленняў яшчэ сотняў зняволеных.

  21. Older posts