Белсат ✔

@belsat · Belarusian · active

Subscribers 14.6K Subscribers, last 30 days: 14.6K → 14.6K +0 24h
Reach per post (ERR) 11.0%1.6K avg views
Posting 37.1/day last 13 minutes ago
Reactions per 1K views 14.6 ❤ 🤬 😢

🤬 «Дзень народнага адзінства» ў 2021 годзе ў беларускай калоніі адзначылі збіццём зняволеных Гэтай гісторыяй падзяліўся адзін палітзняволены. У ПК-17 у зоне карантыну групе новапрыбылых зняволеных выдалі толькі некалькі аднаразовых кубкаў – на ўсіх не хапіла. Яны вырашылі разам зрабіць каву ў адным вялікім кубку, але супрацоўнікам рэжымнага аддзелу не спадабалася гэтая ўзаемадапамога. Тады ў калонію ўварваліся каля дзясятка супрацоўнікаў з дубінкамі, паставілі вязняў да сценкі і пачалі жорстка збіваць: Яны пачалі крычаць, ставіць людзей да сценкі «на расцяжку». Пры гэтым наносілі шматлікія ўдары: білі дубінкамі, нават нагамі. Некаторыя падалі, але мусілі зноў падымацца і станавіцца каля сценкі. Найбольш актыўным у збіцці быў начальнік рэжымнага аддзела Сяргей Карчэўскі – ён наносіў удары па нагах, каб вязні шырэй расстаўлялі іх, а некаторых збіваў нагамі, быццам граў у футбол». #Рэпрэсіі

Views over time

05001K1.5K2K17 Sep 15:1911 Nov 21:461.7K17 Sep 15:19: 0 views11 Nov 21:46: 1,710 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
17 Sep 2026, 15:190
11 Nov 2026, 21:461.7K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.