🇵🇱 Кіраўнік МЗС Польшчы адказаў на пагрозу дарадцы Пуціна знішчыць Польшчу за 2-3 дні Польскі міністр Радослаў Сікорскі папярэдзіў, што Расея павінна разумець суадносіны сіл і наступствы такіх пагроз. Ён таксама сказаў, што Расея мае перавагу ў ядравай зброі, але, паводле ягоных словаў, гэтая перавага цяжка выкарыстоўваецца: «Калі Расея магла б вырашыць гэтую вайну ядравым шантажом, яна ўжо гэта зрабіла б» Раней памочнік Пуціна Мікалай Патрушаў заявіў, што ў выпадку вайны Расеі з Польшчай, польская дзяржаўнасць «перастане існаваць за два-тры дні».