🇸🇪 «Бюро»: у Швецыі расследуюць магчымае парушэнне санкцый супраць Беларусі Раней журналісты Бюро высветлілі, што да перавозкі грузаў са шведскай медычнай фабрыкі AstraZeneca прыцягваліся польская DSPL і казахстанская «Тэхнабел», якія, паводле расследавання, звязаныя з беларускім перавознікам «Джэнці-спедзішн». Транспартным кампаніям з Беларусі забаронена працаваць у ЕЗ праз антываенныя санкцыі. Цяпер стала вядома, што шведская паліцыя расследуе гэтую справу – пішуць у «Бюро».