💊У Менску затрымалі двух наркакур’ераў — канфіскавана больш за 100 доз мефедрону 23-гадовы мантажнік і 50-гадовы дырэктар арганізацыі каля трох тыдняў раскладвалі наркотыкі па схованках у Менску і Менскім раёне. Сілавікі знайшлі ў іх перапіску з куратарамі наркашопа і каардынаты схованак.