🇵🇱 У Польшчы спынялі працу аэрапорты праз расейскі рэактыўны дрон каля мяжы Дрон выбухнуў усяго за 4 км ад польскага памежнага пераходу ў Дарогуску, паведаміў прэм’ер Дональд Туск. Паводле папярэдніх дадзеных польскіх вайскоўцаў, беспілотнік альбо ўразіў цэль, альбо быў збіты ўжо на ўкраінскім баку. Праз гэта Польшча падняла ў паветра знішчальнікі, а аэрапорты Любліна і Жэшава часова спынялі працу. Парушэння польскай паветранай прасторы не фіксавалі. Нагадаем, 13 верасня каля гэтага ж памежнага пераходу расейскі дрон ударыў па цягніку Кіеў — Варшава.