🇪🇺🇨🇦 Урзуля фон дэр Ляен запрапанавала Канадзе «стаць першым асацыяваным членам ЕЗ» Яна заявіла, што хоча вывесці адносіны з Канадай «на найвышэйшы магчымы ўзровень». Сярод прыярытэтаў – гандаль, абарона, ШІ, энергетыка, крытычныя карысныя выкапні і эканамічная бяспека. Канада прагне збліжэння з ЕЗ і прапануе стварыць для сябе статус «асацыяванага члена». Гэта не будзе паўнавартасным сяброўствам: такой катэгорыі пакуль няма ў дамовах ЕЗ, але яна магла б азначаць значна больш цесную супрацу. Адносіны Канады з ЗША абвастрыліся праз гандлёвыя тарыфы і спрэчкі, таму краіна імкнецца ўмацаваць сувязі з Еўропай.